Logo Polskiego Radia
Print

Сьвятар: Сустрэча з Папам мяняе жыцьцё моладзі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 30.07.2016 08:31
  • СДМ 3007.mp3
"Я не сустрэў маладога чалавека, які б вярнуўся з Сусьветных дзён моладзі й сказаў, што гэта быў страчаны тыдзень", - кажа кс. К. Дукельскі.
PAP/Darek Delmanowicz

Сьвятар: Сустрэча з Папам мяняе жыцьцё моладзі
Я не сустрэў маладога чалавека, які б вярнуўся з Сусьветных дзён моладзі й быў абыякавым, сказаў, што гэта быў страчаны тыдзень.
А мы размаўляем з намесьнікам дырэктара Арганізацыйнага камітэту СДМ ксяндзом Кшыштафам Дукельскім. Ён працуе недалёка ад месца правядзеньня галоўных урачыстасьцяў СДМ і стала адчувае радасную атмасфэру, якую з сабой прывезьлі пілігрымы.
К. Дукельскі: Моладзь – яна незвычайная. Падчас СДМ я працую недалёка ад месца сустрэч з Папам, на Кракаўскіх лугах, і стала чую, як яны танцуюць, сьпяваюць. Ніхто не зьвяртае ўвагу на колер скуры, на мову. Галоўнае – даць сябе, падзяліцца сваім энтузіязмам. Папа казаў, што цэлы сьвет цяпер глядзіць на маладых, якія паказваюць, што можна пабудаваць лепшы сьвет. Сьвет поўны гармоніі, каханьня. Моладзь пераконвае нас, дарослых, што варта верыць у каштоўнасьці.
Песьні й танцы – гэта неад’емны элемэнт Сусьветных дзён моладзі. Аднак гэта толькі адзін бок сустрэчы для маладых. Галоўная мэта сустрэчы – духоўная. Гэта супольныя малітвы, час, які моладзь праводзіць у кракаўскіх касьцёлах.
К. Дукельскі: Я не сустрэў маладога чалавека, які б вярнуўся з Сусьветных дзён моладзі й быў абыякавым, сказаў, што гэта быў страчаны тыдзень. Таму мы прасілі бацькоў і дзядоў, каб яны намовілі сваіх дзяцей прыехаць у Кракаў. Гэта сустрэча, якая мяняе жыцьцё. Гэта можа быць сустрэча, пасьля якой іх жыцьцё ніколі ня будзе такім жа, яны будуць глядзець на сьвет цалкам інакш. Падчас сёлетніх СДМ кожная дыяцэзія магла выбраць пару маладых сужонкаў, якія закахаліся на Сусьветных днях моладзі, сэрцы якіх пачалі біць менавіта на СДМ. І я сам два тыдні таму вянчаў такую пару, якая пазнаёмілася ў Рыё-дэ-Жанэйра. Сярод мільёна чалавек сустракаецца пара вачэй і разумее – гэта мае вочы. Таму тут адбываюцца цуды, але ня толькі цуды веры. Тут моладзь адкрывае каханьне й верыць у каханьне.
Для многіх маладых – гэта падарожжа жыцьця. Для многіх гэта таксама адарваньне ад вельмі трагічнай рэчаіснасьці. Гэта цалкам іншы сьвет, дзе нікога не перасьледуюць за тое, што ён носіць на шыі крыжык.
К. Дукельскі: Адзін ксёндз з Грузіі мне расказваў, што там 1% каталікоў. І яны адчуваюць сябе вернікамі другой катэгорыі, да іх ставяцца як да меншасьці, у пэўным сэнсе як да сэкты. Прыемна таксама паглядзець на моладзь з Данецкай вобласьці. Учора прыйшоў ксёндз з Данецка й кажа: «Я б хацеў вам падзякаваць за акцыю «Квіток для брата». Дзякуючы ёй удалося сабраць 1 млн 700 тысяч злотых для пілігрымаў з краін былога СССР. Нагадаю, гэта была ініцыятыва моладзі. Гэты ксёндз гаварыў, што яны тыдзень могуць жыць у міры, адчуць гармонію. Моладзь ня чуе выбуху бомбаў, не жыве ў напружаньні. Моладзь пабачыла, што можа быць інакш. Такім чынам відаць як моладзь адпачывае, дзеляцца сваімі пачуцьцямі, дзеліцца паміж сабою энэргіяй.
З пэрспэктывы краіны-гаспадара СДМ бачна, на колькі гэты вялікая адказнасьць – адзначае сьвятар.
К. Дукельскі: Мы з самага пачатку разумелі, што калі мы выкарыстаем гэты шанец, то Сусьветныя дні моладзі памяняюць Польшчу. Таму мы тры гады працавалі над тым, каб СДМ арганізоўвалася на ўзроўні парафій. Уявіце сабе, што ёсьць дыяцэзіі, у якіх у кожнай парафіі ўзьнік цэнтар СДМ. Гэта азначае, што ў кожнай парафіі моладзь раптам адчула сябе важнай. Што гэта іх месца, што яны могуць рэалізаваць сваю мару пра Касьцёл. Для іх былі адчыненыя дзьверы. Можна сказаць, што гэта была рэвалюцыя. Падчас падрыхтоўкі СДМ у розных сустрэчах прыняло ўдзел мільён чалавек – мы адмыслова гэта падлічылі. Моладзь арганізавала каля 400 розных курсаў. Нам вельмі хацелася, каб рыхтуючыся да СДМ стварыць структуры й месца для маладых у Касьцёле. Цяпер я магу сказаць, што гэта ўдалося. Сьвятары прыходзяць да мяне й кажуць: «Ведаеш, гэта быў цудоўны час».
Значную частку пілігрымаў складае моладзь з Паўднёвай Амэрыкі, якая прыехала за «сваім» Папам.
К. Дукельскі: Гэта як калісьці палякі ехалі за Янам Паўлам ІІ. Гэта сьведчыць пра вялікую любоў і захапленьне Папам. Гэтая моладзь мела шмат складанасьцяў. Пасьля СДМ пачынаюцца алімпійскія гульні. Прыляцець у Кракаў было лёгка, але горш было з вяртаньнем, паколькі квіткі вельмі дарагія. Усё ж гэта не перашкодзіла ім прыехаць за сваім земляком. Нагадаю, што з 20 па 25 ліпеня мы прымалі моладзь са 13-краін сьвету ў паасобных дыяцэзіях. У Кракаве крыху іншая сытуацыя. Гэта натоўп, энтузіязм. У сваю чаргу падчас Місійнага тыдня моладзь непасрэдна сустракалася, знаёмілася, жылі ў польскіх дамах, хадзілі ў тыя ж самыя месцы, елі тую ж ежу. І найгоршым быў дзень разьвітаньня, калі было праліта шмат літраў сьлёз. Усе гаварылі адзінагалосна – сустрэча была за кароткай.
Дзякуй за размову.

Намесьнікам дырэктара Арганізацыйнага камітэту СДМ ксёндз Кшыштаф Дукельскі працуе недалёка ад месца правядзеньня галоўных урачыстасьцяў СДМ і стала адчувае радасную атмасфэру, якую з сабой прывезьлі пілігрымы.

К. Дукельскі: Моладзь – яна незвычайная. Падчас СДМ я працую недалёка ад месца сустрэч з Папам, на Кракаўскіх лугах, і стала чую, як яны танцуюць, сьпяваюць. Ніхто не зьвяртае ўвагу на колер скуры, на мову. Галоўнае – даць сябе, падзяліцца сваім энтузіязмам. Папа казаў, што цэлы сьвет цяпер глядзіць на маладых, якія паказваюць, што можна пабудаваць лепшы сьвет. Сьвет поўны гармоніі, каханьня. Моладзь пераконвае нас, дарослых, што варта верыць у каштоўнасьці.

Песьні й танцы – гэта неад’емны элемэнт Сусьветных дзён моладзі. Аднак гэта толькі адзін бок сустрэчы для маладых. Галоўная мэта сустрэчы – духоўная. Гэта супольныя малітвы, час, які моладзь праводзіць у кракаўскіх касьцёлах.

К. Дукельскі: Я не сустрэў маладога чалавека, які б вярнуўся з Сусьветных дзён моладзі й быў абыякавым, сказаў, што гэта быў страчаны тыдзень. Таму мы прасілі бацькоў і дзядоў, каб яны намовілі сваіх дзяцей прыехаць у Кракаў. Гэта сустрэча, якая мяняе жыцьцё. Гэта можа быць сустрэча, пасьля якой іх жыцьцё ніколі ня будзе такім жа, яны будуць глядзець на сьвет цалкам інакш. Падчас сёлетніх СДМ кожная дыяцэзія магла выбраць пару маладых сужонкаў, якія закахаліся на Сусьветных днях моладзі, сэрцы якіх пачалі біць менавіта на СДМ. І я сам два тыдні таму вянчаў такую пару, якая пазнаёмілася ў Рыё-дэ-Жанэйра. Сярод мільёна чалавек сустракаецца пара вачэй і разумее – гэта мае вочы. Таму тут адбываюцца цуды, але ня толькі цуды веры. Тут моладзь адкрывае каханьне й верыць у каханьне.

Для многіх маладых – гэта падарожжа жыцьця. Для многіх гэта таксама адарваньне ад вельмі трагічнай рэчаіснасьці. Гэта цалкам іншы сьвет, дзе нікога не перасьледуюць за тое, што ён носіць на шыі крыжык.

К. Дукельскі: Адзін ксёндз з Грузіі мне расказваў, што там 1% каталікоў. І яны адчуваюць сябе вернікамі другой катэгорыі, да іх ставяцца як да меншасьці, у пэўным сэнсе як да сэкты. Прыемна таксама паглядзець на моладзь з Данецкай вобласьці. Учора прыйшоў ксёндз з Данецка й кажа: «Я б хацеў вам падзякаваць за акцыю «Квіток для брата». Дзякуючы ёй удалося сабраць 1 млн 700 тысяч злотых для пілігрымаў з краін былога СССР. Нагадаю, гэта была ініцыятыва моладзі. Гэты ксёндз гаварыў, што яны тыдзень могуць жыць у міры, адчуць гармонію. Моладзь ня чуе выбуху бомбаў, не жыве ў напружаньні. Моладзь пабачыла, што можа быць інакш. Такім чынам відаць як моладзь адпачывае, дзеляцца сваімі пачуцьцямі, дзеліцца паміж сабою энэргіяй.

З пэрспэктывы краіны-гаспадара СДМ бачна, на колькі гэта вялікая адказнасьць – адзначае сьвятар.

К. Дукельскі: Мы з самага пачатку разумелі, што калі мы выкарыстаем гэты шанец, то Сусьветныя дні моладзі памяняюць Польшчу. Таму мы тры гады працавалі над тым, каб СДМ арганізоўвалася на ўзроўні парафій. Уявіце сабе, што ёсьць дыяцэзіі, у якіх у кожнай парафіі ўзьнік цэнтар СДМ. Гэта азначае, што ў кожнай парафіі моладзь раптам адчула сябе важнай. Што гэта іх месца, што яны могуць рэалізаваць сваю мару пра Касьцёл. Для іх былі адчыненыя дзьверы. Можна сказаць, што гэта была рэвалюцыя. Падчас падрыхтоўкі СДМ у розных сустрэчах прыняло ўдзел мільён чалавек – мы адмыслова гэта падлічылі. Моладзь арганізавала каля 400 розных курсаў. Нам вельмі хацелася, каб рыхтуючыся да СДМ стварыць структуры й месца для маладых у Касьцёле. Цяпер я магу сказаць, што гэта ўдалося. Сьвятары прыходзяць да мяне й кажуць: «Ведаеш, гэта быў цудоўны час».

Значную частку пілігрымаў складае моладзь з Паўднёвай Амэрыкі, якая прыехала за «сваім» Папам.

К. Дукельскі: Гэта як калісьці палякі ехалі за Янам Паўлам ІІ. Гэта сьведчыць пра вялікую любоў і захапленьне Папам. Гэтая моладзь мела шмат складанасьцяў. Пасьля СДМ пачынаюцца алімпійскія гульні. Прыляцець у Кракаў было лёгка, але горш было з вяртаньнем, паколькі квіткі вельмі дарагія. Усё ж гэта не перашкодзіла ім прыехаць за сваім земляком. Нагадаю, што з 20 па 25 ліпеня мы прымалі моладзь са 130 краін сьвету ў паасобных дыяцэзіях. У Кракаве крыху іншая сытуацыя. Гэта натоўп, энтузіязм. У сваю чаргу падчас Місійнага тыдня моладзь непасрэдна сустракалася, знаёмілася, жыла ў польскіх дамах, хадзіла ў тыя ж самыя месцы, елу тую ж ежу. І найгоршым быў дзень разьвітаньня, калі было праліта шмат літраў сьлёз. Усе гаварылі адзінагалосна – сустрэча была за кароткай.

Дзякуй за размову.

ПР/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт