Logo Polskiego Radia
Print

Афіцэр разьведкі страціла пагоны за вызваленьне калегі зь беларускай турмы

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 12.08.2016 17:57
Камандзір Контрразьведкі Польшчы паніжыў маёра Магдалену Э. за ўдзел у вызваленьні афіцэра, затрыманага ў Беларусі.
Foto: włodi/flickr.com

Пётр Бончэк (Piotr Bączek) камандзір Контрразьведкі Польшчы паніжыў маёра Магдалену Э. за ўдзел у вызваленьні афіцэра, затрыманага ў Беларусі.

Напрыканцы мінулага году ішла інтэнсіўная праца польскай выведкі й дыпляматаў па справе абмену польскага капітана, затрыманага ў Беларусі, на беларускага дыплямата, затрыманага ў Польшчы за шпіянаж.

«2-га й 9-га сьнежня 2015 года маёр пракрочыла свае паўнамоцтвы такім чынам, што яна знаходзячыся ў адпачынку, самавольна, не атрымаўшы дазволу свайго начальніка, тройчы сустракалася з консулам РП ў Беларусі й з роднымі афіцэра Польскага войска. Яна вяла перамовы адносна афіцэра, затрыманага ў Беларусі», – такім чынам Служба польскай контрразьведкі абгрунтавала пазоў у суд супраць жаўнеркі.

15 ліпеня суд прызнаў маёр Магдаліну Э. вінаватай і вырашыў аб прыніжэньні да капітана. Судзьдзя абгрунтаваў рашэньне такім чынам: пакараньне мае выхаваўчы характар і павінна стаць папярэджаньнем для іншых афіцэраў спэцслужбаў, якія ў будучыні паводзілі б сябе падобным чынам».

Суд не ўлічыў факт, што маёр дзейнічала, атрымаўшы дазвол на ўдзел у апэрацыі папярэдніх сваіх начальнікаў, якія аднак цяпер новым кіраўніцтвам Міністэрства абароны ці то адкліканыя, ці паніжаныя з генэрала да радавога.

Маёр Магдалена Э. з 2007 году служыла ў контрразьведцы ў замежных місіях і на ўсходняй мяжы, дзе лавіла шпіёнаў. Атрымлівала за гэта шматлікія пахвалы. Калегі кажуць, што падчас дзьвюх місій у Афганістане маёр ліквідавала больш талібаў, чым усе польскія салдаты.

Gazeta Wyborcza/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт