У Беларусі сьпеюць перамены
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
27.08.2016 16:00
Больш за 20 гадоў у Беларусі ўлада не зьмянялася. Краінай кіруе Аляксандар Лукашэнка.
Парламент БілорусіWikipedia/EugeneZelenko
На першы погляд, здаецца, што нічога не зьмяняецца. У палітыцы тыя самыя людзі, рэалізуюцца тыя самыя ідэі. Аднак, гэта толькі частка палітычнай рэчаіснасьці.
У палітычных навуках ёсьць пэўная аксіёма. Ніколі няма статычнай сытуацыі ў палітыцы. Нават у самых закрытых ды кансэрватыўных рэжымах заўсёды нешта адбываецца: унутраная барацьба, зьмены пакаленьняў і так далей.
Гэта ж тычыцца і беларускага рэжыму. Нягледзячы на тое, што краінай кіруе нязьменна вось ужо 22 гады адзін і той самы чалавек, ёсьць пэўныя зьмены. Пакуль яны ахапілі ня ўвесь дзяржаўны апарат ды кіроўную эліту, але пэўныя праявы можна пабачыць.
Тым больш, што досьвед суседняй Украіны паказвае, што захавацца можна толькі будучы моцнай ды разьвітай краінай знутры. Якія гэта зьмены, распавядае палітоляг, заснавальнік Цэнтра імя Астрагорскага і галоўны рэдактар "Belarus Digest" Яраслаў Крывой.
Поўную размову слухайце ў гукавым файле
Размаўляў Юры Ліхтаровіч