Logo Polskiego Radia
Print

Назіральнік: ва ўладзе пачалася выбарчая гістэрыя

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 09.09.2016 15:36
  • Гістэрыя ўлад.mp3
Каардынатар кампаніі "Права выбару" Алесь Сілкоў адным словам характарызуе апошнія дні выбарчай кампаніі: гістэрыя ўлад.
radyjo.net

Кожныя выбары ў Беларусі праходзяць са шматлікімі парушэньнямі. Нягледзячы на абяцаньні ўладаў сёлетняя парлямэнцкая кампанія не адрозьніваецца ад папярэдняй і характарызуецца парушэньнямі.

За выбарамі ў Беларусі акрамя міжнародных назіральнікаў сочаць праваабаронцы й прадстаўнікі палітычных партый. У рамках супольнай кампаніі грамадзкіх структур і палітычных партый «Права выбару» ідзе назіраньне на ўчастках. Адзін з каардынатараў кампаніі Алесь Сілкоў адным словам характарызуе апошнія дні выбарчай кампаніі: гістэрыя ўлад.

А. Сілкоў: Улада пачынае рабіць усё, каб дабіцца патрэбнай яўкі. Назіральнікаў выкідваюць з участка, ладзяцца правакацыі. Па афіцыйных дадзеных прагаласавала па 16%. Паводле нас – 8,9,10 працэнтаў. На адным участку ў Магілёве мы падлічваем 46 прагаласаваўшых, яны называюць 280! Праводзяцца вельмі арыгінальныя правакацыі. На ўчастак заходзяць назіральнікі, тут падае мабільны тэлефон і назіральніка выдаляюць. Сёньня было паседжаньне акружных камісій, дзе сказалі назіральнікаў не пускаць бліжэй, чым на тры мэтры. Дэмакратыя закончылася трыма мэтрамі.

Інфармацыю аб тым, што афіцыйныя дадзеныя аб датэрміновым галасаваньні не супадаюць з ацэнкамі назіральнікаў пацьвярджаюць праваабаронцы. Па дадзеных назіральнікаў кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары», атрыманых са 189 выбарчых участкаў, колькасьць прагаласаваўшых за другі дзень датэрміновага галасаваньня склала 12 955 чалавек, а паводле пратаколаў УВК – 14 004 чалавекі. Розьніца складае 1 049 чалавекі, альбо 7,5%.

Таксама назіральнікі працягваюць паведамляць аб масавым арганізаваным галасаваньні студэнтаў. Прымусовае галасаваньне адбывалася на 15,5% участкаў. На 12% участкаў мела месца ўмяшаньне пабочных асоб у працу камісіі. На 3,7% участкаў назіральнікам перашкаджалі выконваць сваю працу.

У гукавым файле слухайце поўны сюжэт.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт