Logo Polskiego Radia
Print

"ПрайдзіСьвет" сабраў новае пакаленьне перакладчыкаў

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 24.09.2016 14:27
  • ПрайдзіСьвет.mp3
У 2009 маладыя людзі вырашылі, што насьпеў час, каб такі часопіс урэшце пабачыў сьвет.
freeimages.com

Ідэя заснаваць інтэрнэт-часопіс зь перакладамі замежнай літаратуры на беларускую мову нарадзілася сярод студэнтаў Беларускага калегіюму. Пазнаёміліся яны на перакладчыцкай майстэрні Андрэя Хадановіча. У 2009 маладыя людзі вырашылі, што насьпеў час, каб такі часопіс урэшце пабачыў сьвет. Так нарадзіўся «ПрайдзіСьвет» – беларускі інтэрнэт-часопіс перакладной літаратуры.

За гэты час на сайце ўдалося сабраць творы амаль трохсот аўтараў, а таксама ананімныя й народныя творы ў перакладах 143 перакладчыкаў з больш як 30 моў.
Як гаворыць адна з удзельніц праекту Ганна Янкута, «ПрайдзіСьвет» быў патрэбны, бо зьявілася новае пакаленьне перакладчыкаў, якія ведалі замежныя мовы ды хацелі перакладаць сусьветную мастацкую літаратуру на беларускую мову, а не было магчымасьці прэзэнтаваць гэтыя пераклады.

У далучаным гукавым файле слухайце гутарку.

Яраслаў Іванюк

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт