Logo Polskiego Radia
Print

Адносіны паміж працаўнікамі і наймальнікамі мяняюцца

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 28.09.2016 15:09
Х. Бохняж: Працадаўцы будуць працаўладкоўваць людзей, з якімі ніколі ў жыцьці не сустрэнуцца.
pixabay.com/Unsplash

У выданьні «Rzeczpospolita» інтэрвію са старшынёй канфэдэрацыі працадаўцаў Lewiatan Хэнрыкай Бохняж (Henryka Bochniarz). Арганізацыя, якой яна кіруе, ладзіць Форум новых ідэй у Сопаце.

Бохняж адзначае, што адносіны на лініі наймальнік-працаўнік мяняюцца. Можа так здарыцца, што працадаўцы будуць працаўладкоўваць людзей, з якімі ніколі ў жыцьці не сустрэнуцца. Адносіны, якія склаліся ў мінулым, зьменяцца.

Цяпер гаворыцца, што ў Польшчы вяртаецца рынак працаўніка, паколькі беспрацоўе імкліва падае. І таму прафэсійныя саюзы ўсё актыўней змагаюцца за правы працаўнікоў, патрабуюць для ўсіх акладаў ды максымальных правоў. Але сытуацыя можа хутка зьмяніцца. Паглядзіце, што здарылася ў іншых краінах – Гішпаніі, Італіі, дзе маладыя людзі ня могуць знайсьці занятак – адзначае Бохняж. Ужо праз год сытуацыя ў Польшчы таксама пачне пагаршацца. Неабходна падумаць, што зрабіць, каб працаўнікі не былі раптам зьдзіўленыя, што працы на рынку ўсё менш ды менш. Пра гэта трэба размаўляць, а ня толькі пра павышэньне мінімальнай зарплаты. Трэба задумацца, што будуць рабіць нашы дзеці ды ўнукі.

Новы парадак рынку працы цікавы, ён нясе як магчымасьці, так і пагрозы, чаго будзе больш – невядома, але лепш мець на яго ўплыў і разумець, якія працэсы адбываюцца – кажа старшыня канфэдэрацыі Lewiatan Хэнрыка Бохняж.

Rzeczpospolita/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт