Logo Polskiego Radia
Print

Урад Польшчы рыхтуе зьмены ў правілах дзейнасьці ВНУ

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 28.09.2016 14:37
Калі яны ўвойдуць у сілу, ліквідацыя можа пагражаць нават 300 вышэйшым навучальным установам.
pixabay.com/Public Domain CC0

Міністар навукі і вышэйшай адукацыі Польшчы Яраслаў Говін знайшоў спосаб, як хутка й эфэктыўны дапамагчы грамадзкім вышэйшых навучальным установам, якім усё цяжэй знайсьці студэнтаў. Выданьне «Dziennik Gazeta Prawna» нагадвае, што за апошнія 10 гадоў колькасьць навучэнцаў ВНУ ўпала на палову мільёна.

Ідэя міністра простая: абмежаваць магчымасьць занясеньня выкладчыкаў у гэтак званы кадравы мінімум на напрамках бакаляўра. Гэта змогуць рабіць толькі тыя вучэльні, якія для дадзеных выкладчыкаў зьяўляюцца першым месцам працы. Такім чынам добрым выкладчыкам ня зможа пахваліцца ВНУ, дзе дадзеная асоба вядзе заняткі, але гэта не галоўнае месца яе працаўладкаваньня. У выніку ВНУ ня змогуць прадставіць неабходнай колькасьці кадраў. Прыйдзецца ліквідаваць спачатку некаторыя напрамкі навучаньня, а потым і цэлыя ўстановы.

Новае патрабаваньне ўдарыць перш за ўсё па прыватных ВНУ і дзяржаўных прафэсійных школах. У іх нават палова выкладчыкаў працуе на другім штаце. Зьмены закрануць нават 300 вучэльняў, у якіх вучыцца 400 тыс. студэнтаў. Гэта азначае для іх прывід ліквідацыі.

Прапанова Говіна – падарунак на новы навучальны год самым буйным дзяржаўным ВНУ. Дзякуючы роспуску малых прыватных вучэльняў у вялікія ўстановы трапіць больш студэнтаў.

Dziennik Gazeta Prawna/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт