Logo Polskiego Radia
Print

Беларусаў замежжа ўсё цяплей вітаюць у Менску

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 30.09.2016 15:05
  • дыяспара.mp3
Аднак цяжка заклікаць беларускую дыяспару да разьвіцьця беларускасьці, калі з гэтым праблемы ў самой Беларусі.
foto: startidea.by

Беларускія ўлады ўсё актыўней шукаюць падтрымкі сярод беларусаў замежжа. Калі раней адносіны афіцыйнага Менска да дыяспары былі даволі халодныя, то цяпер стаўленьне пачынае мяняцца. Нядаўна міністар Уладзімер Макей заклікаў беларусаў замежжа зрабіць усё магчымае, каб захаваць незалежнасьць і сувэрэнітэт краіны. Аднак цяжка заклікаць беларусаў замежжа да разьвіцьця беларускасьці, калі з гэтым праблемы ў самой Беларусі.

Пра кантакты беларускіх уладаў з дыяспарай мы папрасілі распавесьці старэйшага аналітыка з Цэнтра Астрагорскага, шматгадовага супрацоўніка Міністэрства замежных спраў Беларусі Ігара Губарэвіча.

Экспэрт распавядае, што пасьля перадачы кантактнай ролі зь беларусамі замежжа ў Міністэрства замежных спраў кантакты сталі больш інтэнсіўныя. Некалькі гадоў таму была створаная Кансультацыйная рада для беларусаў замежжа. Аднак праблема ў тым, што ў раду запрошваюцца як правіла беларусы, якія прыхільна ставяцца да сёньняшніх беларускіх уладаў, а няма прадстаўніцтва ў ёй, напрыклад, беларусаў Вялікабрытаніі ці моцнай амэрыканскай суполкі.

З-за таго, што ў самой Беларусі назіраюцца праблемы зь беларускасьцю, часам паўстаюць абсурдныя сытуацыі, калі, скажам, прадстаўнікі амбасады Беларусі ў Польшчы патрабуюць разьвіваць беларускае школьніцтва, а ў самой Беларусі школаў зь беларускай мовай навучаньня ўсё менш.

Слухайце поўную гутарку з Ю. Губарэвічам у далучаным гукавым файле і чытайце артыкул на сайце ostro.by

нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт