Logo Polskiego Radia
Print

У Нямеччыне назіраецца новы “baby boom”

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 18.10.2016 15:47
Нараджальнасьць у Германіі ўпершыню ад 1982-га году перавысіла 1,5 дзіцяці на жанчыну.
Pixabay.com

Пазытыўная тэндэнцыя – гэта заслуга ў першую чаргу жанчын з замежным пашпартам. Тэму асьвятляе штодзёнка “Rzeczpospolita”.

Сярод жанчын з нямецкім грамадзянства гэты паказьнік складае 1,43. Сярод жанчын з іншым грамадзянствам – 1,95. Разам гэта азначае дэмаграфічны рост у Нямеччыне цягам ужо трох год. Гэта тычыцца амаль усё краіны. Нараджальнасьць расьце ў 13 з 16 ляндаў Фэдэральнай рэспублікі Нямеччына. Адсутнасьць дэмаграфічнага росту назіраецца толькі ў Ніжняй Саксоніі ды Брандэнбургу, піша выданьне.

Нямецкі ўрад ужо заявіў, што рост нараджальнасьці заахвочвае чыноўнікаў пашыраць інструмэнты падтрымкі сям’і ды дзяцей. Напрыклад, урад хоча разбудоўваць праграму падтрымкі бацькоў, якія сыходзяць з працы на час выхаваньня дзяцей. Першыя 12 месяцаў урад будзе плаціць ім 65% ад заробку, але ня больш чым 1800 эўра. Калі яны згодзяцца на працу на пол стаўкі, урад будзе выплачваць меншую дапамогу, але цягам 24 месяцаў.

Апроч таго нямецкі урад актывізуе будаўніцтва сеткі дзіцячых садкоў. Вось ужо трэці год у Нямеччыне дзейнічае права, што кожнае дзіця з 12 месяцаў мае права на месца ў ясьлях ці дзіцячым садку, піша выданьне.

юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт