Logo Polskiego Radia
Print

Амэрыканскі палітоляг: Расея сёньня вельмі небясьпечная

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 22.10.2016 15:25
"Пуцін – гэта кепскі чалавек. Калі будзе трэба, то ён возьме ў рукі нож і заб’е", - гаворыць Том Пальмэр.

Polska The Times: Расея сёньня вельмі небясьпечная. Яна будзе пагражаць сьвету вайной. Пуцін – гэта кепскі чалавек. Калі будзе трэба, то ён возьме ў рукі нож і заб’е. Ніводзін палітык на Захадзе ня быў здольны гэта зрабіць. І ў гэтым заключаецца перавага Пуціна – кажа амэрыканскі палітоляг Том Пальмэр.

Палітоляг адзначае, што калі б і распачалася вайна, то ва ўсходняй частцы Эўропы. «Я ня выключыў бы магчымасьць анэксіі Беларусі, ці атаку на балтыйскія краіны. У Расеі гэта ўспрынялі б дасканала. Крэмль мог бы гаварыць, што зноў аб’яднай краіну, адбудаваў яе пасьля развалу Савецкага Саюза, а расейцы ўспрынялі б гэта апладысментамі», – мяркуе палітоляг.

На думку Тома Пальмэра, Расею не ўдаецца стрымаць санкцыямі, іх увядзеньне было памылкай. Расея на санкцыі не рэагуе, яны не памянялі спосабу мысьленьня Крамля. У сваю чаргу абмежаваньні дапамаглі Маскве знайсьці вінаватага ў праблемах сваёй краіны. Вінаватым зьяўляецца Захад, які прыняў санкцыі й паўплываў на паніжэньне стандартаў жыцьця расейцаў.

Амэрыканскі палітоляг пераконвае, што Захад павінен даць права ўкраінцам езьдзіць у ЭЗ бязь віз, а таксама спрасьціць гандлёвы абмен з Украінай. Кіеў таксама павінен атрымаць магчымасьць купляць узбраеньні на Захадзе.

Том Пальмэр тлумачыць, чаму Ўкраіна магла б стрымаць Расею. «Масква зрабіла ва Ўкраіне дзьве памылкі. Першая – стаўка на карумпаванага Януковіча. Другая памылка – гэта перакананьне, што ўкраінцаў удасца перамагчы адной рукой. А сталася інакш. Крэмль атрымаў паразу, ня здолеў перамагчы супраціў украінцаў. І прынамсі па гэтай прычыне ўкраінцам трэба дапамагчы. Не высылаючы туды бінты й коўдры, а прадаючы яму зброю». На думку амэрыканскага экспэрта, узмацненьне Ўкраіны паўплывала б на тое, што вайна стала б менш рэальнай.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт