Logo Polskiego Radia
Print

Расея запускае дроны над Польшчай

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 09.12.2016 13:01
Экспэрты: Расейцы мяняюць мэтады разьведкі на мяжы з краінамі NATO.
Дрон у повітріДрон у повітріPhoto: pixabay.com

Расея запскае свае бесьпілётныя лятальныя апараты над Польшчай. Дроны прылятаюць з тэрыторыі Калінінградзкай вобласьці. Сёлета Памежная служба служба зафіксавала як мінімум чатыры такія выпадкі парушэньня польскай паветранай прасторы. Апошні зь іх адбыўся два тыдні таму ля вёскі Бане Мазурске (Banie Mazurskie), паведамляе выданьне „Rzeczpospolita”.

У мінулым годзе памежнікі зафіксавалі падобную колькасьць выпадкаў. Бесьпілётныя лятальныя апараты лёталі над тэрыторыяй Польшчы як днём, так і ноччу. Адзін аб'ект уляцеў на адлегласьць кілямэтра ад мяжы.

Памежнікі не паведамляюць, якім чынам яны выявілі прысутнасьць расейскіх дронаў. Аднак запэўніваюць, што пра кожны выпадак яны паведамлялі польскім ВПС. Міністэрства нацыянальнай абароны й Апэратыўнае камандаваньне ўзброеных сіла ня хочуць раскрыць, якія дзеяньні былі прадпрынятыя.

Экспэрты не сумняюцца, што расейцы, запускаючы свае дроны над тэрыторыяй Польшчы, правяраюць пільнасьць польскага боку. Зь іншага боку, БЛА могуць выкарыстоўвацца расейцамі для разьведкі.

„Напрыклад, яны могуць быць выкарыстаны для вызначэньня каардынатаў магчымых цэляў”, - кажа палкоўнік Крыстыян Зенць (Krystian Zięć). Ён дадае, што апошнім часам расейскія войскі ўсё часьцей выкарыстоўваюць невялікія дроны для збору разьведвальнай інфармацыі, у тым ліку, напрыклад, аб інжынерных аб’ектах ці мастах. Выкарыстаньне дронаў бачнае, напрыклад, у Данбасе.

Паводле экспэрта, адсочваць такія невялікія аб'екты, якія ляцяць у цішыні на малой вышыні, вельмі складана. Радыёлякацыйныя сыстэмы як правіла ня ў стане гэта зрабіць. Таму дзеля зьбіцьця дрона не прыдадуцца самалёты: гэта можна зрабіць выключна ручнымі спосабамі.

Суразмоўцы выданьня „Rzeczpospolita” не сумняюцца: расейцы мадыфікуюць мэтады назіраньня на мяжы з краінамі Паўночнаатлянтычнага альянсу.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт