Logo Polskiego Radia
Print

МЗС пазбаўляецца ад людзей, зьвязаных з ПНР

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 06.02.2017 15:05
Празь некалькі дзён у Сэйм паступіць урадавы праект зьмяненьняў у закон аб дыпляматычнай службе.
Poland's Ministry of Foreign Affairs building in Warsaw. Photo: Gnesener1900 (Own work) [CC BY-SA 3.0 (https://creativecommons.org/licenses/by-sa/3.0)], via Wikimedia CommonsPoland's Ministry of Foreign Affairs building in Warsaw. Photo: Gnesener1900 (Own work) [CC BY-SA 3.0 (https://creativecommons.org/licenses/by-sa/3.0)], via Wikimedia Commons

Празь некалькі дзён у Сэйм паступіць урадавы праект паправак у закон аб дыпляматычнай службе, якая павінна цалкам адысьці ад мадэлі ПНР, – паведамляе партал Niezalezna.pl. Асаблівы акцэнт зроблены на прафэсіяналізм, патрыятызм і дзеяньні ў інтарэсах польскай дзяржавы.

- Неабходна адысьці ад посткамуністычнай мадэлі дыпляматыі, трэба адчыніць службу ў замежнай дыпляматыі маладым, адукаваным людзям, для якіх патрыятызм не зьяўляецца пустым словам, а адной з найважнейшых каштоўнасьцяў, – падкрэсьліваў дэпутат «ПіС» Міхал Дворчык.

Дагэтуль у міністэрстве замежных спраў шэраг супрацоўнікаў зьяўляюцца выпускнікамі Маскоўскага дзяржаўнага інстытуту міждзяржаўных адносін (МДІМА.) Сярод цяперашніх польскіх дыпляматаў гэты інстытут закончыла 60 чалавек. У камуністычныя часы ў Маскве дыпляматыю вывучалі ў першую чаргу дзеці партыйных саноўнікаў, ваенных або шпіёнаў. На самой справе, польская дыпляматычная служба, заснаваная ў 2002 годзе, сумяшчала ўсе рысы камуністычнай дыпляматыі, у тым ліку й людзкія рэсурсы. У дыпляматыі працавалі асобы, зарэгістраваныя тайнымі супрацоўнікамі спэцслужбаў ПНР, у тым ліку міністар замежных справаў Адам Даніэль Ротфэльд (псэўданім Сэрб).

Праект паправак Закону аб дыпляматычнай службе зьмяшчае запісы аб нэгатыўных перадумовах для занятасьці ў дыпляматычнай службе Польшчы. У МЗС ня змогуць працаваць асобы, якія да 31 ліпеня 1990 году былі супрацоўнікамі дзяржаўных органаў бясьпекі.

Праект паправак уключае ў сябе правілы, якія ўводзяць прысягу дыплямата, прапануе яе зьмест і ўстанаўлівае дату дыпляматычнай службы. Прысягу можна будзе закончыць словамі: «Так дапамажы мне Бог».

Дзень дыпляматычнай службы прызначаецца на 16 лістапада, таму што ў гэты дзень у 1918 годзе маршал Юзэф Пілсудскі адправіў першую тэлеграму кіраўнікам краін сьвету, паведамляючы аб стварэньні незалежнай польскай дзяржавы.

Niezależna.pl/Аўтар Дорота Каня

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт