Logo Polskiego Radia
Print

Менск робіць стаўку на Эўрапейскія гульні

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 08.02.2017 16:42
  • Эўрапейскія гульні.mp3
Беларускія ўлады вырашылі падправіць сваё кепскае эканамічнае становішча спортам.
www.pixabay.com

Беларусь хоча зладзіць у Менску Эўрапейскія гульні ў 2019-м годзе. На пачатку году ўлады стварылі арганізацыйны камітэт. Ці дапамогуць гульні залатаць дзіркі беларускай эканомікі?

Эўрапейскія гульні ладзіць Эўрапейскі алімпійскі камітэт. Гэтыя спаборніцтвы праходзяць паводле падобнага ключа як Панамэрыканскія альбо Азіяцкія гульні. То бок такая Алімпіяда кантынэнтальнага маштабу. Праз 2 гады афіцыйны Менск хацеў бы стаць спартовай сталіцай Эўропы. Беларускія ўлады разьлічваюць, што дзякуючы гульням яны змогуць добра зарабіць. У першую чаргу дзякуючы турызму, пад што быў уведзены бязьвізавы рэжым.

Аднак Алімпійскія гульні даўно перасталі быць прыбытковымі бізнэс-праектамі, прынамсі для краін арганізатараў. Напрыклад, Грэцыя па сёньняшні дзень сплачвае кошты арганізацыі Алімпіяды 2004-га года, якая каштавала 11 мільярдаў даляраў і на 97% перавысіла плянаваны бюджэт. Паводле падлікаў экспэртаў, Алімпійскія гульні рэдка калі аплачваюцца. Дастаткова згадаць Алімпійскія аб’екты з Сараева ці Атэнаў, якія сёньня стаяць закінутыя. Зь іншага боку, амэрыканскія ды канадзкія гарады змаглі зарабіць на Алімпіядах. Так што зарабляць на спорце можна, тут відаць справа ў падыходзе.

Ці беларускія ўлады маюць адпаведны падыход? Пра гэта мы запыталіся ў аналітыка Цэнтра Астрагорскага Алесі Руднік.

поўную размову слухайце ў гукавым файле

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт