Logo Polskiego Radia
Print

Габрэі і іх стаўленьне да нямецкай мовы

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 25.02.2017 14:19
"Ёсьць мова Гётэ, Гайнэ, Айнштайна і Фройда і ёсьць іншая нямецкая мова –"морд-дойч".
Shevah Weiss.  Photo: Wikimedia CommonsShevah Weiss. Photo: Wikimedia Commons

Артыкул напісаў ізраільскі палітык, да вайны жыхар Польшчы, былы амбасадар Ізраіля ў Польшчы Шэвах Вайс (Szewach Weiss).

«Больш за палову кніжак, асабліва навуковых, у маёй роднай хаце, было на нямецкай мове. Нават пасьля вайны мае бацькі ўжо ў Ізраілі чыталі тыднёвікі на мове, якой ужывалі каты ў Аўшвіц. Хаця раней у 30-я гады ХХ стагодзьдзя Габрэйскі ўнівэрсытэт у Ерусаліме адмовіўся ад нямецкай мовы пасьля таго, як Гітлер пачаў выкрыкваць на ёй нянавісьць.

Адзін зь лепшых ізраільскіх літаратараў Тувя Рыўнэр востра крытыкаваўся за тое, што пасьля вайны надалей пісаў на нямецкай мове. Адказваючы на крытыку, ён пісаў, што ёсьць дзьве нямецкія мовы: ёсьць мова Гётэ, Гайнэ, Айнштайна і Фройда і ёсьць іншая нямецкая мова –" морд-дойч», або мова катаў. Граматыка ў ёй простая, словы на ёй не гавораць, а выкрыкваюць, – адказваў Рыўнэр.

«Я памятаю адну зь першых маіх паездак у Эўропу, – прыгадвае Шэвах Вайс. Калі я праязджаў з паўночнай Італіі ў Аўстрыю, у нейкім мястэчку ў Альпах на скрыжаваньні стаяў паліцэйскі. Ён вымахваў рукамі й гучна выкрыкваў: »Лінкс, рэхтс!«. Мяне за адну сэкунду паралізавала. Мне ўзгадалася сыстэма падзелу людзей Ёзэфа Мэнгеле на тых, хто памрэ адразу, і тых, якіх чакае сьмерць з адтэрміноўкай».

Шэвах Вайс падкрэсьлівае, што вялікая частка габрэяў паходзіла зь Нямеччыны, і нямецкая мова была для іх роднай. «Немагчыма замазаць гісторыю, а тым больш сьцерці яе з культуры, літаратуры й мастацтва, – падводзіць свой артыкул Шэвах Вайс на старонках тыднёвіка "Do Rzeczy".

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт