Logo Polskiego Radia
Print

Інфармацыйная вайна Расеі з Захадам працягваецца

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 02.03.2017 14:54
Крэмль прасоўвае сваю прапаганду пры дапамозе ўласных СМІ, якія працуюць на Захадзе.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

У інфармацыйнай вайне супраць Захаду, якую расейцы асабліва інтэнсіўна праводзяць з моманту анэксіі Крыма, Эўропа ня ставіць амаль ніякага супраціву, канстатуе тыднёвік „Wprost”.

Хоць з аднаго боку заходнія лідары не хаваюць абурэньня ўмяшальніцтвам Расеі ў выбарчы працэс у ЗША й падазраюць прэзыдэнта Дональда Трампа ў патаемных кантактах з Уладзімірам Пуціным, то з другога боку яны бязьдзейцна глядзяць на тое, як напярэдадні выбараў у Нідэрляндах, Францыі й Нямеччыне, выкарыстоўваючы дэзінфармацыю, расейцы дабіваюцца ўсё большага ўплыву на эўрапейскую грамадзкую думку.

Крэмль прасоўвае сваю прапаганду пры дапамозе ўласных сродкаў масавай інфармацыі, якія працуюць на Захадзе, такіх як, напрыклад, шматмоўнае тэлебачаньне „Russia Today” й інфармацыйны партал „Спутнік”. Расейскія ўлады ўкладваюць у свае СМІ сотні мільёнаў эўра ў год.

Тым часам буйнамаштабнай інфармацыйнай вайне эўрапейцы супрацьставяць выключна брусэльскі East StartCom – групу ў складзе некалькіх чалавек, якія раскрываюць дэзінфармацыю. East StartCom пастаянна змагаецца зь недахопам фінансаваньня.

Акрамя таго, як заяўляюць некаторыя аглядальнікі, кіраўнічка дыпляматыі ЭЗ Фэдэрыка Магерыні замест таго, каб падтрымліваць East StartCom, рэгулярна змагаецца зь ім, у тым ліку адмаўляючы групе ў фінансавай падтрымцы. Напрыклад, летась дзяржавы-члены ЭЗ не пагадзіліся выдзеліць на працу групы 800 тысяч эўра. Пры сёлетнім бюджэце Russia Today, які складае прыкладна 300 млн даляраў, рашэньне чальцоўскіх дзяржаваў успрымаецца як жарт, падкрэсьлівае тыднёвік „Wprost”.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт