Logo Polskiego Radia
Print

Жанчыны ў Беларусі ня ведаюць, што іх правы не абараняюцца

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 21.03.2017 15:50
  • Жанчыны ў Беларусі ня ведаюць, што іх правы не абараняюцца.mp3
Жанчыны ў РБ зарабляюць на 24% менш, чым мужчыны, і займаюць высокія пасады толькі ў 23% выпадкаў.
www.egospodarka.pl

На сёньняшні дзень у Беларусі існуе каля 40 зарэгістраваных жаночых арганізацый, якія складаюць менш за 1,5% усіх НДА ў краіне. Беларуская жаночая супольнасьць не дасягнула значных вынікаў, таму што жаночы рух у Беларусі зьяўляецца вельмі недаразьвітым, неарганізаваным і дэзарыентаваным.

Дзяржаўны ”Беларускі саюз жанчын”, які ўключае ў сябе больш за 170 000 сябраў, не дапамагае дасягнуць гендарнай роўнасьці. Лідарка БСЖ Антаніна Морава нават заявіла, што «няма ніякай неабходнасьці ўводзіць закон аб гендарнай роўнасьці ў Беларусі, так як Канстытуцыя ўжо гарантуе ўсе правы».

А тым часам жанчыны ў Беларусі зарабляюць на 24% менш, чым мужчыны, і займаюць высокія пасады толькі ў 23% выпадкаў. 90% жанчын, якія ўдзельнічалі ў нядаўнім інтэрнэт-апытаньні TUT.by, заявілі, што яны сустракаюцца з дыскрымінацыяй на працоўным месцы.

І што з таго, што 30% мандатаў у беларускім парлямэнце маюць жанчыны? Правы жанчын не стаяць на павестцы дня Палаты прадстаўнікоў.

Што перашкаджае разьвіцьцю жаночага руху ў Беларусі? На гэтае пытаньне адказвае аналітык Цэнтру Астрагорскага Алеся Руднік.

Гутарка ў далучаным файле

Падрыхтавала Яланта Сьмялоўская

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт