Logo Polskiego Radia
Print

Контррэвалюцыя ў Ватыкане

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 25.03.2017 18:36
Ворагі Францішка пытаюць, ці Папа не зьяўляецца ерэтыкам і ці не вядзе Рыма-каталіцкай царквы ў бок схізмы.
pixabay.com

Пасьля чатырох гадоў пантыфікату Фрацішка ў сьценах Ватыкану ідзе грамадзянская вайна. Некаторыя кажуць нават пра дзяржаўны пераварот.

Ворагі Францішка адкрыта пытаюць, ці Папа не зьяўляецца ерэтыкам і ці не вядзе Рыма-каталіцкай царквы ў бок схізмы.

Ватыканіст Антоніё Сочы (Antonio Socci) мяркуе, што група кардыналаў імкнецца прымусіць Францішка адрачыся ад апостальскага пасаду. – Гэта праўда, многія кардыналы шкадуюць, што прагаласавалі за Францішка, але яны зусім ня хочуць прымушаць яго да адстаўкі. Яны рыхтуюць глебу для новага Папы. Яны ведаюць, што Францішак карыстаецца вялікай папулярнасьцю сярод вернікаў, – лічыць Масіма Фаджолі (Massimo Faggioli).

Чатыры гады таму 13 сакавіка 213 году Хорхе Марыё Бергольё (Jorge Mario Bergoglio) выйшаў на балькон базылікі сьвятога Пятра й прывітаўся зь вернікамі звычайным «Добры вечар». З таго часу ён пастаянна шакуе. Напрыклад, калі пачуў плач дзяцей падчас цырымоніі хрышчэньня ў Сіксцінскай капэле, заклікаў маці накарміць дзяцей грудзьмі. У іншы раз у Ватыкане Папа сустрэўся з Марцінам Скарсэзэ (Martin Scorsese), кінарэжысёрам стужкі «Апошняе спакушэньне Хрыста», у якой Збавіцель сьніць, як ён займаецца сэксам з Марыяй Магдалінай. Пасьля гэтай сустрэчы Францішак сказаў, што лепш быць добрым атэістам, чым дрэнным католікам.

Раней увагу сьвету прыцягвалі фінансавыя скандалы ў Каталіцкай царкве, багацьце кардыналаў і пэдафілія. Прорва паміж Царквой і людзьмі была вялікай і пастаянна пашыралася. «Францішак прычыніўся да зьмяненьня ацэнак Рыма-каталіцкай царквы, і гэта найбольшае дасягненьне гэтага Папы», – зазначае Франка Джансальдаці (Franca Giansoldati), якая ўзяла ў яго некалькі інтэрвію.

«У мяне прадчуваньне, што мой пантыфікат будзе кароткі: чатыры – пяць гадоў. Магчыма, закончыцца інакш, але я адчуваю, што Пан вызначыў мне кароткую ролю», – казаў Францішак на другія ўгодкі свайго пантыфікату.

Newsweek/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт