Logo Polskiego Radia
Print

Вайна за армію: прэзыдэнт супраць міністра

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 28.03.2017 16:33
А.Дуда й А.Мацярэвіч сьпіраюцца за рэформы ў Польскім войску.
Міністар абароны Антоні Мацярэвіч. Міністар абароны Антоні Мацярэвіч. Photo: PAP/Grzegorz Michałowski

Прэзыдэнцкае Бюро нацыянальнай бясьпекі (Biuro Bezpieczeństwa Narodowego) падрыхтавала свой праект рэформы сыстэмы камандаваньня і кіраваньня Польскім войскам. Ён у многім адрозьніваецца ад прапановы Міністэрства нацыянальнай абароны. Гэты крок зьяўляецца чарговым у наступленьні прэзыдэнта, фармальнага начальніка ўзброеных сіл, у спрэчцы зь міністрам Мацярэвічам за армію.

Прэзыдэнцкая прапанова супадае з плянамі МНА па пытаньні, хто будзе найважнейшым камандзірам Польскага Войска – павінен ім быць камандзір Генэральнага штабу. Аднак прэзыдэнт прапануе стварыць аб’яднанае апэрацыйнае камандаваньне, а паводле міністра абароны, апэрацыйнае камандаваньне непатрэбнае, бо будзе вернута камандаваньне паасобнымі відамі войскаў. Прэзыдэнт патрабуе адысьці ад такой мадэлі, што ваенны флёт, паветраныя сілы і «спэцыяльныя» войскі фукцыянуюць як «самастойныя княствы», дзейнасьць якіх рэдка пранікаецца.

У бліжэйшую пятніцу заплянавана сустрэча прэзыдэнта Дуды і міністра Мацярэвіча. Аб тым, ці прэзыдэнт як начальнік Польскіх узброеных сіл РП мае ўплыў на польскае войска, стане вядома, калі Міністэрства абароны фармальна падрыхтуе свой праект аб камандаваньні і кіраваньні польскай арміяй і прадставіць на міжведамасныя кансультацыі.

Dziennik. Gazeta Prawna/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт