Logo Polskiego Radia
Print

МЗС Польшчы пераконвае Менск не ліквідаваць польскіх школаў

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 03.04.2017 15:07
Вучняў школаў у Горадні й Ваўкавыску могуць пазбавіць права здаваць выпускныя экзамэны па-польску, а школы могуць русыфікаваць.
Foto: flickr.com

Міністэрства адукацыі Беларусі плянуе ўвесьці ў закон аб адукацыі зьмены, якія пагражаюць ліквідацыі польскіх школаў у Ваўкавыску й Горадні – піша Gazeta Polska Codziennie. Прадугледжваецца, што школы нацыянальных меншасьцяў стануць двухмоўнымі – гэта значыць, што на мове нацыянальных меншасьцяў у іх будзе выкладацца толькі палова прадметаў. Таксама зьмены ў закон аб адукацыі прадугледжваюць, што навучэнцы гэтых школаў больш ня змогуць здаваць выпускныя экзамэны на польскай мове. Гэта прывядзе да фактычнай ліквідацыі дзьвюх апошніх школаў з выкладаньнем на польскай мове, якія існуюць у Беларусі – зазначае старшыня Саюзу палякаў Беларусі Анжэліка Борыс.

Міністэрства замежных справаў Польшчы заявіла, што «вядзе перамовы з мэтай пераканаць беларускія ўлады не рабіць крокаў, якія могуць нэгатыўна паўплываць на сыстэму адукацыі польскай меншасьці ў Беларусі». На гэтую тэму амбасадар Польшчы ў Беларусі нядаўна размаўляў з беларускім міністрам адукацыі – паведаміла МЗС.

Gazeta Polska Codziennie/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт