Logo Polskiego Radia
Print

Польская апазыцыя патрабуе ад ураду працягваць фінансаваць "Белсат"

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 06.04.2017 14:44
  • Польская апазыцыя патрабуе ад ураду фінансаваць Белсат.mp3
Палітыкі таксама крытыкуюць кіраўніцтва краіны за адсутнасьць праграмы для адлічаных беларускіх студэнтаў.
Photo: Platforma Obywatelska

Апазыцыйная польская партыя «Грамадзянская плятформа» крытыкуе польскі ўрад за адсутнасьць фінансавай падтрымкі «Белсату», за адсутнасьць навучальнай праграмы для беларускіх студэнтаў, якіх у выніку апошніх падзей адлічваюць з ВНУ, ды за плянаваны візыт польскіх парлямэнтараў у Менск. Тэму працягвае АВ
Дэпутат «Грамадзянскай плятформы» Робэрт Тышкевіч у сераду на прэс-канфэрэнцыі ў Сэйме расказаў журналістам пра памер затрыманьняў, якія апошнім часам адбыліся ў Беларусі. Рэпрэсіям у той ці іншай ступені падвергліся 122 журналісты, зь якіх 11 чалавек адсядзелі 15 сутак, 14 чакаюць суду, а 10 аштрафаваныя.
Паводле Тышкевіча, беларускі рэжым асабліва моцна ўдарыў у незалежныя СМІ. Паводле яго, «Белсат» зьяўляецца тэлевізіяй, якая найбольш адчула рэпрэсіі. Паводле апазыцыйнага палітыка, скандалам зьяўляецца тое, што «Белсат» пазбаўлены фінансавай падтрымкі з боку польскага МЗС.
Р. Тышкевіч: Падчас гэтых пратэстаў тэлевізія «Белсат» у тры разы павялічыла сваю аўдыторыю. Беларускія ўлады, гледзячы на пазыцыю гэтага СМІ, накіравалі супраць яго галоўныя інструмэнты рэпрэсій. Гэта абсалютны скандал, што ў такой сытуацыі «Белсат» надалей пазбаўлены фінансавай падтрымкі з боку Міністэрства замежных спраў.
Робэрт Тышкевіч казаў, што ў мінулыя гады МЗС выдзяляла «Белсату» 4,25 млн даляраў. Сёлета гэтая сума склала 1,25 млн даляраў.
3Р. Тышкевіч: Адсутнасьць падтрымкі з боку МЗС заахвочвае працягваць рэпрэсіі. Калі польскі ўрад не абараняе адназначна і рашуча журналістаў тэлеканалу, то адчыняе дарогу рэпрэсіям з боку беларускага КДБ. Гэта зялёнае сьвятло для перасьледу журналістаў «Белсату». Мы патрабуем, заклікаем, просім прэм’ер-міністра, міністра замежных спраў выдзеліць дадатковую падтрымку і прадставіць фінансаваньне «Белсату», які сёньня адыгрывае ключавую ролю ў працэсе дэмакратызацыі ў Беларусі.
Робэрт Тышкевіч нагадаў, што сёньня Эўрапейскі парлямэнт прыняў крытычную рэзалюцыю ў дачыненьні да беларускіх уладаў. «Варта, каб польскі ўрад у гэтай справе браў прыклад з Эўропы», – гаварыў палітык.
Р. Тышкевіч: Сёньня неабходна аказваць ціск, каб закончыліся перасьледы, каб былі вызваленыя вязьні. Таму мы патрабуем ад польскага ўраду, каб ён запэўніў фінансавую падтрымку «Беласату». Сёньня гэта ўжо ня толькі пытаньне рэалізацыі «Белсатам» праграмы. Сёньня гэта пытаньне свабоды людзей, якія працуюць для тэлеканалу. Можа нарэшце чыноўнікі МЗС зразумеюць, што адсутнасьць падтрымкі «Белсату» азначае страту свабоды, штрафы і перасьлед для супрацоўнікаў тэлеканалу ў Беларусі. Патрэбны моцны польскі голас у абарону «Белсату».
Акрамя таго палітык зьвярнуўся да міністра навукі з просьбай вярнуць стыпэндыйную праграму імя Кастуся Каліноўскага. Робэрт Тышкевіч хоча, каб праграме была вернутая форма, якая існавала ў часы кіраваньня «Грамадзянскай плятформы», то бок была прысьвечаная адлічаным студэнтам. Цяпер па праграме Каліноўскага могуць навучацца толькі выпускнікі ВНУ.
Анджэй Галіцкі з «Грамадзянскай плятформы» казаў пра магчымы скандал, які можа ўдарыць па іміджу польскага парлямэнту. Гаворка ішла пра тое, што 10 красавіка польскія парлямэнтары плянуюць афіцыйны візыт у Менск.
А. Галіцкі: Паездка парлямэнтараў, якія легітымізавалі бы тое, што сёньня адбываецца ў Беларусі, будзе скандалам. Таму я заклікаў сьпікера Кухціньскага ня толькі адклікаць плянаваны візыт. Я зьвярнуў увагу, што ёсьць шэраг падзей, якія зьяўляюцца дастатковай прычынай, каб спыніць якія-колечы парлямэнцкія кантакты. Да моманту вызваленьня затрыманых і палітвязьняў візыт польскіх парлямэнтараў будзе скандалам. Польскія парлямэнтары заўсёды давалі магчымасьць выказвацца беларускім апазыцыйным палітыкам, праваабаронцам, між іншым, таму, што з Варшавы гэты голас мог ісьці ў бок Эўропы. Мы заўсёды будзем гэта рабіць. Мы з нашымі беларускімі таварышамі будзем салідарна выкрыкваць: «Жыве Беларусь!», пакуль ня будзе дэмакратычнага, свабоднага парлямэнту.
Анджэй Галіцкі адзначыў, што польскі парлямэнт заўсёды спрыяў працэсам дэмакратызацыі ў рэгіёне, і павінен рабіць гэта надалей.

Польская апазыцыйная партыя «Грамадзянская плятформа» крытыкуе польскі ўрад за адсутнасьць фінансавай падтрымкі «Белсату», а таксама навучальнай праграмы для беларускіх студэнтаў, якіх у выніку апошніх падзей адлічваюць з ВНУ, ды за плянаваны візыт польскіх парлямэнтараў у Менск.

Дэпутат «Грамадзянскай плятформы» Робэрт Тышкевіч на прэс-канфэрэнцыі ў Сэйме расказаў польскім журналістам пра затрыманьні, якія апошнім часам адбыліся ў Беларусі. Рэпрэсіі ў той ці іншай ступені закранулі 122 журналістаў, зь якіх 11 чалавек адсядзелі 15 сутак, 14 чакаюць суду, а 10 аштрафаваныя.

Паводле Тышкевіча, беларускі рэжым асабліва моцна ўдарыў па незалежных СМІ, а «Белсат» зьяўляецца тэлевізіяй, якая найбольш адчула рэпрэсіі. Паводле апазыцыйнага палітыка, скандалам зьяўляецца тое, што «Белсат» пазбаўлены фінансавай падтрымкі з боку польскага МЗС.

Р. Тышкевіч: Падчас гэтых пратэстаў тэлевізія «Белсат» у тры разы павялічыла сваю аўдыторыю. Беларускія ўлады, гледзячы на пазыцыю гэтага СМІ, накіравалі супраць яго галоўныя інструмэнты рэпрэсій. Гэта абсалютны скандал, што ў такой сытуацыі «Белсат» надалей пазбаўлены фінансавай падтрымкі з боку Міністэрства замежных спраў.

Робэрт Тышкевіч казаў, што ў мінулыя гады МЗС выдзяляла «Белсату» 4,25 млн даляраў. Сёлета гэтая сума склала 1,25 млн даляраў.

Р. Тышкевіч: Адсутнасьць падтрымкі з боку МЗС "заклікае" афіцыйны Менск працягваць рэпрэсіі. Калі польскі ўрад не абараняе адназначна йрашуча журналістаў тэлеканалу, то адкрывае дарогу рэпрэсіям з боку беларускага КДБ. Гэта зялёнае сьвятло для перасьледу журналістаў «Белсату». Мы патрабуем, заклікаем, просім прэм’ер-міністра, міністра замежных спраў выдзеліць дадатковую падтрымку й прадаставіць фінансаваньне «Белсату», які сёньня адыгрывае ключавую ролю ў працэсе дэмакратызацыі ў Беларусі.

Робэрт Тышкевіч нагадаў, што сёньня Эўрапейскі парлямэнт прыняў крытычную рэзалюцыю ў дачыненьні да беларускіх уладаў. «Варта, каб польскі ўрад у гэтай справе браў прыклад з Эўропы», – гаварыў палітык.

Р. Тышкевіч: Сёньня неабходна аказваць ціск для таго, каб закончыліся перасьледы, каб былі вызваленыя вязьні. Таму мы патрабуем ад польскага ўраду, каб ён запэўніў фінансавую падтрымку «Белсату». Сёньня гэта ўжо ня толькі пытаньне рэалізацыі «Белсатам» праграмы: гэта пытаньне свабоды людзей, якія працуюць для тэлеканалу. Можа нарэшце чыноўнікі МЗС зразумеюць, што адсутнасьць падтрымкі «Белсату» азначае страту свабоды, штрафы й перасьлед супрацоўнікаў тэлеканалу ў Беларусі. Патрэбны моцны польскі голас у абарону «Белсату».

Акрамя таго, палітык зьвярнуўся да міністра навукі й вышэйшай адукацыі з просьбай вярнуць стыпэндыйную праграму імя Кастуся Каліноўскага. Робэрт Тышкевіч лічыць, што праграме неабходна вярнуць форму, якая існавала ў часы кіраваньня «Грамадзянскай плятформы», то бок была прысьвечаная адлічаным студэнтам. Цяпер па праграме Каліноўскага могуць навучацца толькі выпускнікі ВНУ.

Анджэй Галіцкі з «Грамадзянскай плятформы» казаў пра магчымы скандал, які можа ўдарыць па іміджу польскага парлямэнту. Гаворка ішла пра тое, што 10 красавіка польскія парлямэнтары плянуюць афіцыйны візыт у Менск.

А. Галіцкі: Паездка парлямэнтараў, якія легітымізавалі бы тое, што сёньня адбываецца ў Беларусі, будзе скандалам. Таму я заклікаў сьпікера Кухціньскага ня толькі адклікаць плянаваны візыт: я зьвярнуў увагу, што ёсьць шэраг падзей, якія зьяўляюцца дастатковай прычынай, каб спыніць якія-колечы парлямэнцкія кантакты. Да моманту вызваленьня затрыманых і палітвязьняў візыт польскіх парлямэнтараў будзе скандалам. Польскія парлямэнтары заўсёды давалі магчымасьць выказвацца беларускім апазыцыйным палітыкам, праваабаронцам, між іншым, таму, што з Варшавы гэты голас мог ісьці ў бок Эўропы. Мы заўсёды будзем гэта рабіць. Мы з нашымі беларускімі таварышамі будзем салідарна й гучна гаварыць «Жыве Беларусь!», пакуль ня будзе дэмакратычнага, свабоднага парлямэнту.

Анджэй Галіцкі адзначыў, што польскі парлямэнт заўсёды спрыяў працэсам дэмакратызацыі ў рэгіёне, і павінен рабіць гэта надалей.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт