Logo Polskiego Radia
Print

Летувіская контрвыведка не давярае палякам

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 07.04.2017 13:14
Летувісы баяцца, што калі мясцовыя палякі атрымаюць асаблівыя прывілеі, то таго ж запатрабуюць і расейцы.
Foto: flickr.com

Летувіская контрвыведка не давярае палякам
Летувісы баяцца, што калі мясцовыя палякі атрымаюць асаблівыя прывілеі, то таго ж запатрабуюць і расейцы.
Фрагмэнт дакладу летувіскай контрвыведкі, які кажа пра тое, што выкананьне Дамовы аб добрасуседзтве й дружалюбных адносінах з Польшчай, заключанай у 1994 годзе, было б карысным для Расеі, выклікаў абурэньне сярод польскай меншасьці ў Летуве. Афіцыйна Вільня не камэнтуе справы, паведамляе выданьне „Gazeta Polska Codziennie”.
Дэпартамэнт дзяржаўнай бясьпекі Летувы (Valstybes saugumo departamentas, VSD) штогод публікуе справаздачу: „Агляд пагроз нацыянальнай бясьпецы”.
У апошнім дакумэнце, які быў агучаны на пачатку красавіка, знаходзіцца разьдзел, прысьвечаны крамлёўскай прапагандзе ў Летуве й сытуацыі нацыянальных меншасьцяў, у тым ліку, польскай.
Асаблівыя эмоцыі сярод польскай абшчыны выклікалі некаторыя фрагмэнты дакумэнта, якія кажуць пра тое, што „Расея імкнецца да таго, каб часткай палітыкі палякаў сталі пастаянныя патрабаваньні аб прадастаўленьні адмысловых правоў польскай абшчыне ў Віленскім рэгіёне”.
У дакумэнце напісана: „Калі б польская абшчына атрымала выключныя правы, гэта дало б Расеі й групам, якія знаходзяцца пад ейным уплывам, нагоду патрабаваць тыя жа правы для расейскай абшчыны ва ўсіх краінах Балтыі, то бок у выніку выключнага статусу для іх”, - чытаем у дакладзе Дэпартамэнта дзяржаўнай бясьпекі Летувы, які прыводзіць выданьне „Gazeta Polska Codziennie”
аз

Фрагмэнт дакладу летувіскай контрвыведкі, які кажа пра тое, што выкананьне Дамовы аб добрасуседзтве й дружалюбных адносінах з Польшчай, заключанай у 1994 годзе, было б карысным для Расеі, выклікаў абурэньне сярод польскай меншасьці ў Летуве. Афіцыйна Вільня не камэнтуе справы, паведамляе выданьне „Gazeta Polska Codziennie”.

Дэпартамэнт дзяржаўнай бясьпекі Летувы (Valstybes saugumo departamentas, VSD) штогод публікуе справаздачу: „Агляд пагроз нацыянальнай бясьпецы”.
У апошнім дакумэнце, які быў агучаны на пачатку красавіка, знаходзіцца разьдзел, прысьвечаны крамлёўскай прапагандзе ў Летуве й сытуацыі нацыянальных меншасьцяў, у тым ліку, польскай.

Асаблівыя эмоцыі сярод польскай абшчыны выклікалі некаторыя фрагмэнты дакумэнта, якія кажуць пра тое, што „Расея імкнецца да таго, каб часткай палітыкі палякаў сталі пастаянныя патрабаваньні аб прадастаўленьні адмысловых правоў польскай абшчыне ў Віленскім рэгіёне”.

У дакумэнце напісана: „Калі б польская абшчына атрымала выключныя правы, гэта дало б Расеі й групам, якія знаходзяцца пад ейным уплывам, нагоду патрабаваць тыя жа правы для расейскай абшчыны ва ўсіх краінах Балтыі, то бок у выніку выключнага статусу для іх”, - чытаем у дакладзе Дэпартамэнта дзяржаўнай бясьпекі Летувы, які прыводзіць выданьне „Gazeta Polska Codziennie

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт