Logo Polskiego Radia
Print

Каталікі сьвяткуюць вербніцу

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 25.03.2018 07:09
  • Вербніца.mp3
У Вербніцу вернікі асьвячаюць галінкі вярбы, якім здаўна надаюцца шматлікія аздараўленчыя ўласьцівасьці.
PAP/Rafał Guz

Сёньня праваслаўныя і каталіцкія вернікі сьвяткуюць Пальмовую ці Вербную нядзелю. Гэта апошняя нядзеля перад Вялікаднем.
Паводле біблейскай гісторыі, калі за тыдзень да іудзейскай Пасхі Хрыстос уяжджаў у Іерусалім, народ вітаў яго маладымі пальмавымі галінкамі, якія клаў яму пад ногі.
У Вербніцу вернікі асьвячаюць галінкі вярбы, якім здаўна надаюцца шматлікія аздараўленчыя ўласьцівасьці. Для вернікаў усё ж гэтае сьвята мае найперш рэлігійны характар – расказвае айцец Аляксандар Велісейчык.
Гэтае сьвята таксама вельмі важнае для каталікоў. Ксёндз Андрэй Зайчык кажа, што акрамя духоўнага вымярэньня вербніца мае важнае народнае значэньне. З вербнай нядзеляй зьвязаны шэраг традыцый.
Праз тыдзень Каталіцкі касьцёл і Праваслаўная царква будуць сьвяткаваць Вялікдзень.

Сёньня каталіцкія вернікі сьвяткуюць Пальмовую ці Вербную нядзелю. Гэта апошняя нядзеля перад Вялікаднем.

Паводле біблейскай гісторыі, калі за тыдзень да іудзейскай Пасхі Хрыстос уяжджаў у Іерусалім, народ вітаў яго маладымі пальмавымі галінкамі, якія клаў яму пад ногі.

У Вербніцу вернікі асьвячаюць галінкі вярбы, якім здаўна надаюцца шматлікія аздараўленчыя ўласьцівасьці. Ксёндз Андрэй Зайчык кажа, што акрамя духоўнага вымярэньня вербніца мае важнае народнае значэньне. З вербнай нядзеляй зьвязаны шэраг традыцый.

Размова са сьвятаром у далучаным гукавым файле.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт