Logo Polskiego Radia
Print

У Расеі грамадзтва выбірае бясьпеку

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 10.04.2017 15:40
  • У Расеі грамадзтва.mp3
Апошнія тыдні ў Расеі склалася вельмі напружаная сытуацыя.
Затрыманьні маніфэстантаў у Маскве 2 красавіка 2016 году. Кадр з відэа тэлеканалу “Дождь»Затрыманьні маніфэстантаў у Маскве 2 красавіка 2016 году. Кадр з відэа тэлеканалу “Дождь»youtube/screen/tvrain.ru

У Расеі зноў гучаць выбухі ды зноў на вуліцы выходзяць незадаволеныя карупцыяй ды ўладамі жыхары. Ці гэтыя падзеі зьвязаныя паміж сабой? Пры гэта размова з экспэртам.

Апошнія тыдні ў Расеі склалася вельмі напружаная сытуацыя. Грамадзтвам ускалыхнула інфармацыя пра велізарныя маштабы карупцыі ў расейскіх уладных вярхах. Фонд Аляксея Навальнага паказаў вынікі расьсьледаваньня, у якім у карупцыі на суму каля 70 мільярдаў рублёў абвінавачваецца прэм’ер Мядзьведзеў. Напрыканцы сакавіка ў расейскіх гарадах прайшлі маршы пратэсту супраць карупцыі, на якія нечакана выйшлі тысячы людзей, у тым ліку мноства моладзі. У адказ на гэта расейскія ўлады пачалі рэпрэсіі супраць удзельнікаў, а потым прагрымеў выбух у Санкт-Пецярбурзе, дзе былі адны з буйнейшых пратэстаў.

У Расеі пачалі казаць пра тое, што гэта помста Крамля грамадзтву й гораду за незадавальненьне ды вулічную актыўнасьць. У сваю чаргу Крэмль заявіў, што тэракт – гэта атака ісламістаў з былога СССР, зьвязаных з ІД. Ці расейскае грамадзтвы паверыць у гэтую вэрсію ды спыніць пратэсты ўзамен на стабільнасьць? Гэтае пытаньне мы абмяркоўваем з палітолягам Паўлам Усавым.

Слухайце гукавы файл

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт