Logo Polskiego Radia
Print

Па ўсёй Польшчы прайшлі ўрачыстасьці з нагоды гадавіны Смаленскай катастрофы

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 11.04.2017 14:08
Rzeczpospolita: Прэзыдэнт заклікаў паважаць памяць ахвяр, але гэта перш за ўсё заклік да кіруючых сілаў.
Адзначэньне ў Сопаце сёмай гадавіны Смаленскай катастрофыАдзначэньне ў Сопаце сёмай гадавіны Смаленскай катастрофыфота: PAP/Adam Warżawa

Выданьне «Rzeczpospolita» таксама вяртаецца да тэмы Смаленскай авіякатастрофы. Яно нагадвае, што ўчора па ўсёй Польшчы прайшлі ўрачыстасьці з нагоды сёмай гадавіны трагедыі. Звычайныя жыхары і палітыкі ўспаміналі ахвяр, на жаль, паасобна, не было паяднаньня.

Прэзыдэнт Анджэй Дуда ў сваёй прамове заклікаў паважаць адзін аднаго. У выніку адсутнасьці ўзаемнай пашаны вы парушаеце павагу да іх (ахвяр – рэд.), – заявіў кіраўнік дзяржавы.

Раней смаленская падкамісія Міністэрства абароны прадставіла вынікі сваёй працы. Меркаваньнем экспэртаў, Ту-154М пачаў распадацца яшчэ ў паветры, перад тым, як ударыў крылом у бярозу, а перад сутыкненьнем зь зямлёй на борце машыны меў месца выбух.

Камэнтатар выданьня піша, што трэба падзякаваць прэзыдэнту Дудзе за прыгожы заклік да ўзаемнай пашаны. Аднак, – дадае Міхал Шулджыньскі, – неабходна кіраваць гэты заклік перш за ўсё ды прадстаўнікоў кіруючых цяпер у Польшчы сілаў. Сёмая гадавіна здарэньня стала нагодай да палымяных прамоваў і новых тэорый загавару. Як спалучыць павагу, з якой неабходна згадваць ахвяр вялікай трагедыі, з тым, што прадстаўляе падкамісія, сфармаваная для высьвятленьня яе прычын? Ці інфармацыя, што верагоднай прычынай катастрофы быў выбух тэрмабарычнай бомбы, без прадстаўленьня пры гэтым доказаў на гэты тэзіс, гэта сапраўды найлепшы спосаб адзначэньня сёмай гадавіны трагедыі? Усе палітыкі кіруючых сілаў падкрэсьліваюць, што неабходны дакапацца да праўды пра прычыны здарэньня. Але пытаньне ў тым, ці сапраўды падкамісія імкнецца дайсьці да праўды, прадстаўляючы такую шакуючую гіпотэзу. Калі на борце сапраўды быў выбух, гэта азначае замах на прэзыдэнта.

Акрамя таго, паяўляюцца пытаньні наконт пашаны да ўсіх ахвяр пры нагодзе адкрыцьця мэмарыяльнай дошкі, на якой згадваюцца прозьвішчы толькі трох ахвяр з 96. Сёмая гадавіна катастрофы – гэта ня час на прадстаўленьне чарговых шакуючых тэорый і не час, каб дзяліць ахвяр на лепшых і горшых.

Rzeczpospolita/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт