Logo Polskiego Radia
Print

Раман з Лукашэнкам

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 13.04.2017 14:45
Адліга паміж Варшавай і Менскам актуальная. Не замінаюць рэпрэсіі і новыя палітвязьні.
pixabay.com

«Беларусь прадстаўляе для Польшчы фундамэнтальнае геапалітычнае значэньне. Настолькі вялікае, што прыйдзецца заплюшчыць вочы на рэпрэсіі, каб толькі не піхнуць Лукашэнкі ў абдымкі Расеі», – нядаўна пісаў на старонках газэты «Rzeczpospolita» Анджэй Таляга. Усё сьведчыць аб тым, што польская замежная палітыка абрала дакладна такі ж напрамак, – піша сёньняшняя «Reczpospolita».

У сераду Варшаву наведаў Уладзімер Макей, запрошаны на сустрэчу міністраў замежных справаў Вышаградзкай групы і Ўсходняга партнэрства.

«Польская дыпляматыя з усіх сіл імкнецца паказаць Лукашэнку, што яшчэ ёсьць магчымасьць адыйсьці ад рэпрэсій і што цяпер Менск балянсуе на чырвонай лініі», – кажа для «RZ» былы намесьнік міністра замежных справаў Павал Коваль.

Аднак няма сымптомаў, што прэзыдэнт Беларусі гэтым пераймаецца.

«У турмах сядзяць нявінныя людзі, і ў вялікай ступені ад Захаду залежыць, ці хутка іх вызваляць», – падкрэсьлівае Наста Дашкевіч, жонка Зьмітра Дашкевіча (лідар Маладога фронту), які сядзіць у турме.

У аўторак улады ў Менску не ўпусьцілі эўрадэпутатаў зь Летувы і Нямеччыны, якія хацелі наведаць Астравецкую АЭС. Затое ў дэлегацыі польскага парлямэнту пад старшынствам Адама Андрушкевіча (Кукіз’15) не было ніякіх праблем на мяжы.

«Яшчэ ніколі раней Польшча не адварочвалася сьпіной да пашаны дэмакратычных прынцыпаў у міжнародных адносінах», – падкрэсьлівае ў «RZ» намесьнік старшыні Камісіі замежных справаў у Сэйме Робэрт Тышкевіч (Грамадзянская Плятформа).

«Лукашэнка вядзе на павадку ўжо не аднаго палітыка з Польшчы і іншых эўрапейскіх дзяржаваў», – сьцьвярджае былы палітвязень Павал Севярынец. А беларуская апазыцыя не хавае расчараваньня.

Rzeczpospolita/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт