Logo Polskiego Radia
Print

Расказвайма дзецям казкі!

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 20.04.2017 15:42
  • Герасімюк Натальля-казкі.mp3
Натальля Герасімюк у ліпені рыхтуе ў Гайнаўцы ўжо ІІ Фэстываль казак.

Паводле дасьледчыкаў, ужо амаль 60 працэнтаў аднагадовых і двухгадовых дзяцей маюць доступ да смартфонаў і пляншэтаў. У дзіцячых садках гэты адсотак сягае ўжо 80 працэнтаў. Пры чым, малечы ўжо не надта ўмеюць нават гуляць у дом ці краму і патрабуюць, дазволіць ім прыходзіць у садзік са сваімі электроннымі прыладамі. Калі дадаць да гэтага 60 адсоткаў бацькоў, якія прызнаюцца, што даюць пляншэты сваім дзецям, каб мець крыху спакою, то сытуацыя выглядае зусім нецікава.

Аднак, добра прысьвяціць дзецям больш часу і, напрыклад, пачытаць ім казку.

Як гаворыць Натальля Герасімюк з гайнаўскага Фонду „Яны гэта мы”, казкі маюць унівэрсальнае значэньне. Таму шмат якія дзеяньні Фонду зьвязаныя менавіта з казкамі.

Сёлета Фонд „Яны гэта мы”, якім кіруе Натальля Герасімюк у ліпені зладзіць у Гайнаўцы ўжо ІІ Фэстываль казак.

Гутарка Яраслава Іванюка ў далучаным файле

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт