Logo Polskiego Radia
Print

Экспэрты варожаць хуткую адстаўку Дзьмітрыя Мядзьведзева

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 20.04.2017 14:11
Праблема з Мядзьведзевым заключаецца ў тым, што ён перастае пасаваць кожнай фракцыі.
PAP/EPA/YURI KOCHETKOV

Dziennik Gazeta Prawna
Экспэрты варожаць хуткую адстаўку Дзьмітрыю Мядзьведзеву, колішняй надзеі лібэралаў. Калі ў 2008 годзе Дзьмітры Мядзьведзеў стаў прэзыдэнтам Расеі, то многія заходнія экспэрты чакалі лібэралізацыі курсу ўнутранай і замежнай палітыкі. Малады, добра адукаваны палітык прадстаўляў лібэральны твар Крамля. Усё ж хутка ўсе пераканаліся, што гэта міт.
Дума РФ працуе над датай прэзыдэнцкіх выбараў. Частка палітолягаў перакананая, што Пуцін можа атрымаць яшчэ большую падтрымку ў выніку адстаўкі Дзьмітрыя Мядзьведзева. Пуцін можа выкарыстаць сьвежую карту. Такі манэўр вельмі праўдападобны, паколькі падобныя рухі ўжо выкарыстоўваліся. Паўтара месяца да выбараў у 2004 годзе, калі прэзыдэнт балятаваўся на другі тэрмін паўнамоцтваў, быў адкліканы прэм’ер Міхаіл Касьянаў.
Праблема з Мядзьведзевым заключаецца ў тым, што ён перастае пасаваць кожнай фракцыі. “Ястрабы”, якіх сымбалізуе міністар абарону Сяргей Шайгу, у рамках вечнай барацьбы з “галубамі” адстаўку Мядзьведзева ўспрынялі бы ў кожных умовах з радасьцю. Выбаршчыкам, якім падабаецца імпэрскі і брутальны стыль, мяккасьць прэм’ер-міністра не адпавядае. У сваю чаргу маладых прэм’ер адпужаў карупцыйнымі скандаламі.
Частка аглядальнікаў перакананая, што палітычная кар’ера Дзьмітрыя Мядзьведзева заканчваецца.

Dziennik Gazeta Prawna: Экспэрты варожаць хуткую адстаўку Дзьмітрыю Мядзьведзеву, колішняй надзеі лібэралаў. Калі ў 2008 годзе Дзьмітры Мядзьведзеў стаў прэзыдэнтам Расеі, то многія заходнія экспэрты чакалі лібэралізацыі курсу ўнутранай і замежнай палітыкі. Малады, добра адукаваны палітык прадстаўляў лібэральны твар Крамля. Усё ж хутка ўсе пераканаліся, што гэта міт.

Дума РФ працуе над датай прэзыдэнцкіх выбараў. Частка палітолягаў перакананая, што Пуцін можа атрымаць яшчэ большую падтрымку ў выніку адстаўкі Дзьмітрыя Мядзьведзева. Пуцін можа выкарыстаць сьвежую карту. Такі манэўр вельмі праўдападобны, паколькі падобныя рухі ўжо выкарыстоўваліся. Паўтара месяца да выбараў у 2004 годзе, калі прэзыдэнт балятаваўся на другі тэрмін паўнамоцтваў, быў адкліканы прэм’ер Міхаіл Касьянаў.

Праблема з Мядзьведзевым заключаецца ў тым, што ён перастае пасаваць кожнай фракцыі. “Ястрабы”, якіх сымбалізуе міністар абарону Сяргей Шайгу, у рамках вечнай барацьбы з “галубамі” адстаўку Мядзьведзева ўспрынялі бы ў кожных умовах з радасьцю. Выбаршчыкам, якім падабаецца імпэрскі і брутальны стыль, мяккасьць прэм’ер-міністра не адпавядае. У сваю чаргу маладых прэм’ер адпужаў карупцыйнымі скандаламі.

Частка аглядальнікаў перакананая, што палітычная кар’ера Дзьмітрыя Мядзьведзева заканчваецца.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт