Logo Polskiego Radia
Print

Што Расея атрымала за саступкі па газе і нафце?

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 25.04.2017 11:26
  • Што Расея атрымала за саступкі па газе і нафце.mp3
Лукашэнка прыадчыніў таямніцу, калі сказаў, што на сустрэчы абмяркоўвалася больш бясьпека, чым энэргетыка.
PAP/EPA/ALEKSEY NIKOLSKYI / RIA NOVOSTI / POOL

Пасьля сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам 3 красавіка ў Санкт-Пецярбургу Ўладзімір Пуцін заявіў, што ўсе пытаньні па нафце і газе паміж дзьвюма краінамі вырашаныя. Сродкі масавай інфармацыі Беларусі хорам паведамілі пра саступкі Крамля. Аднак тое, што Менск аддасьць узамен, застаецца незразумелым.
Аляксандр Лукашэнка прыадчыніў таямніцу, калі сказаў, што на сустрэчы абмяркоўвалася больш бясьпека, чым энэргетыка.
«Формула, па якой была дасягнутая дамоўленасьць паміж Расеяй і Беларусьсю, была агучаная ў першасным выглядзе яшчэ мінулай восеньню, аднак пагадненьне дасягнутае толькі цяпер. Гэта сьведчыць аб тым, што ішоў вельмі доўгі гандаль», – гаворыць аналітык Цэнтра Астрагорскага Сяргей Богдан.
С. Богдан: Можна зрабіць высновы, што сапраўды гаворка ішла пра пошукі саступак. Гэта не было простае рашэньне. Бакі дамаўляліся пра тое, якім чынам уладкаваць свае стасункі. Тое, што Беларусь магла прапанаваць узамен, гэта, хутчэй за ўсё, былі пытаньні нацыянальнай бясьпекі Расеі. Пра гэта намякнуў Лукашэнка, які абвясьціў, што асноўнымі падчас перамоваў былі пытаньні бясьпекі. Якія гэта могуць быць дамоўленасьці? Найперш, гэта дамоўленасьці па велізарным шоў, якое Масква хацела б зладзіць сёлета – манэўры «Захад 2017». Менск наадварот хацеў бы іх зьменшыць да мінімуму, каб пазьбегнуць хаця б некаторых адмоўных наступстваў. Таму Масква патрабавала, каб Менск максымальна задзейнічаў свае сілы ў гэтых манэўрах і пагадзіўся, каб яны былі як мага больш маштабнымі.
Масква не ўтойвае, што манэўры для яе зьяўляюцца вельмі важнымі ня толькі з увагі на пытаньні бясьпекі, але і з палітычнага пункту гледжаньня.
Вельмі балючым для Масквы зьяўляецца пытаньне эўразійскай інтэграцыі. Менск ня раз рабіў дэмаршы, адмаўляючыся ад удзелу ў постсавецкіх самітах, не падпісваючы дакумэнты. «Таму Масква хацела б большай зьнешнепалітычнай інтэграцыі перш за ўсё ў эўразійскай прасторы», – гаворыць Сяргей Богдан і нагадвае, што для беларускага ўраду эўразійская інтэграцыя не ўяўляе сабой ніякай каштоўнасьці.
Ёсьць яшчэ адна прычына, па якой Масква ўсё ж саступіла Менску ў пытаньнях газу і нафты. Расея, верагодна, хацела б пакласьці канец апошняй спробе Менска прывезьці нерасейскую нафту ў рэгіён праз схему рэгіянальнага супрацоўніцтва. Менск ужо пасьпеў ціха прывезьці азэрбайджанскую нафту, а ў апошні час пачаў таксама закупляць іранскую нафту. У абодвух пачынаньнях ён супрацоўнічаў з Украінай, а ў апошнім выпадку, магчыма, нават карыстаўся дапамогай Польшчы. У цяперашні час кіраўніцтва Расеі мае напружаныя адносіны з абедзьвюма гэтымі краінамі.
С. Богдан: Як бы справу не ігнаравалі беларускія СМІ, Менск за апошнія паўгода давёў, што ён пры скарачэньні паставак нафты будзе шукаць рашэньні і будзе іх знаходзіць. Наладзіўшы пастаўкі з Азэрбайджану і пачаўшы перамовы з Іранам Менск прадэманстраваў Маскве, што гэта не такая ўжо і нерэальная ідэя. Урэшце можна сказаць, што пры ліку 3:0 на карысьць Лукашэнкі Пуцін вырашыў, што лепш шукаць нейкае сяброўскае рашэньне, чым далей глядзець на спробы Менска знайсьці альтэрнатыву Маскве.
Газавая спрэчка вывела на пярэдні плян і іншыя праблемныя пытаньні: скарачэньне паставак нафты, спрэчкі з нагоды экспарту беларускіх прадуктаў харчаваньня, расейскі пагранічны кантроль на мяжы з Беларусьсю, выцісканьне беларускіх дэталяў з расейскай прамысловасьці, абмежаваньне доступу беларускіх прадпрыемстваў да расейскіх абаронных праграмаў і іншыя праблемы – усё гэта перашкаджае двухбаковым адносінам. Многія з гэтых праблемаў нарасталі на працягу многіх гадоў – гаворыць Сяргей Богдан.
Больш за тое, Менск намякае, што многія з гэтых праблемаў носяць хутчэй палітычны, чым эканамічны характар. Экспарт сельскагаспадарчай прадукцыі ў Расею зьяўляецца прыкладам. У лістападзе 2016 года Рассельгаснагляд аб’явіў, што выявіў бактэрыі ў мясе, імпартаваным з Віцебскай бройлернай птушкафабрыкі. Ён хутка забараніў усе прадукты з гэтага прадпрыемства на расейскім рынку.
Аднак ужо ў лютым 2017 года Рассельгаснагляд дазволіў прэзэнтацыю прадуктаў гэтага прадпрыемства на выставе Прадэкспа-2017 у Маскве і ўручыў яму прызы за высокую якасьць. Тым ня менш, Рассельгаснагляд адмовіўся зьняць абмежаваньні на віцебскую прадукцыю ў Расеі. Аналягічныя праблемы існуюць паўсюль – падводзіць вынік Сяргей Богдан.

Пасьля сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам 3 красавіка ў Санкт-Пецярбургу Ўладзімір Пуцін заявіў, што ўсе пытаньні па нафце і газе паміж дзьвюма краінамі вырашаныя. Сродкі масавай інфармацыі Беларусі хорам паведамілі пра саступкі Крамля. Аднак тое, што Менск аддасьць узамен, застаецца незразумелым.

Аляксандр Лукашэнка прыадчыніў таямніцу, калі сказаў, што на сустрэчы абмяркоўвалася больш бясьпека, чым энэргетыка. «Формула, па якой была дасягнутая дамоўленасьць паміж Расеяй і Беларусьсю, была агучаная ў першасным выглядзе яшчэ мінулай восеньню, аднак пагадненьне дасягнутае толькі цяпер. Гэта сьведчыць аб тым, што ішоў вельмі доўгі гандаль», – гаворыць аналітык Цэнтра Астрагорскага Сяргей Богдан.

С. Богдан: Можна зрабіць высновы, што сапраўды гаворка ішла пра пошукі саступак. Гэта не было простае рашэньне. Бакі дамаўляліся пра тое, якім чынам уладкаваць свае стасункі. Тое, што Беларусь магла прапанаваць узамен, гэта, хутчэй за ўсё, былі пытаньні нацыянальнай бясьпекі Расеі. Пра гэта намякнуў Лукашэнка, які абвясьціў, што асноўнымі падчас перамоваў былі пытаньні бясьпекі. Якія гэта могуць быць дамоўленасьці? Найперш, гэта дамоўленасьці па велізарным шоў, якое Масква хацела б зладзіць сёлета – манэўры «Захад 2017». Менск наадварот хацеў бы іх зьменшыць да мінімуму, каб пазьбегнуць хаця б некаторых адмоўных наступстваў. Таму Масква патрабавала, каб Менск максымальна задзейнічаў свае сілы ў гэтых манэўрах і пагадзіўся, каб яны былі як мага больш маштабнымі.

Масква не ўтойвае, што манэўры для яе зьяўляюцца вельмі важнымі ня толькі з увагі на пытаньні бясьпекі, але і з палітычнага пункту гледжаньня.

Вельмі балючым для Масквы зьяўляецца пытаньне эўразійскай інтэграцыі. Менск ня раз рабіў дэмаршы, адмаўляючыся ад удзелу ў постсавецкіх самітах, не падпісваючы дакумэнты. «Таму Масква хацела б большай зьнешнепалітычнай інтэграцыі перш за ўсё ў эўразійскай прасторы», – гаворыць Сяргей Богдан і нагадвае, што для беларускага ўраду эўразійская інтэграцыя не ўяўляе сабой ніякай каштоўнасьці.

Ёсьць яшчэ адна прычына, па якой Масква ўсё ж саступіла Менску ў пытаньнях газу і нафты. Расея, верагодна, хацела б пакласьці канец апошняй спробе Менска прывезьці нерасейскую нафту ў рэгіён праз схему рэгіянальнага супрацоўніцтва. Менск ужо пасьпеў ціха прывезьці азэрбайджанскую нафту, а ў апошні час пачаў таксама закупляць іранскую нафту. У абодвух пачынаньнях ён супрацоўнічаў з Украінай, а ў апошнім выпадку, магчыма, нават карыстаўся дапамогай Польшчы. У цяперашні час кіраўніцтва Расеі мае напружаныя адносіны з абедзьвюма гэтымі краінамі.

С. Богдан: Як бы справу не ігнаравалі беларускія СМІ, Менск за апошнія паўгода давёў, што ён пры скарачэньні паставак нафты будзе шукаць рашэньні і будзе іх знаходзіць. Наладзіўшы пастаўкі з Азэрбайджану і пачаўшы перамовы з Іранам Менск прадэманстраваў Маскве, што гэта не такая ўжо і нерэальная ідэя. Урэшце можна сказаць, што пры ліку 3:0 на карысьць Лукашэнкі Пуцін вырашыў, што лепш шукаць нейкае сяброўскае рашэньне, чым далей глядзець на спробы Менска знайсьці альтэрнатыву Маскве.

Газавая спрэчка вывела на пярэдні плян і іншыя праблемныя пытаньні: скарачэньне паставак нафты, спрэчкі з нагоды экспарту беларускіх прадуктаў харчаваньня, расейскі пагранічны кантроль на мяжы з Беларусьсю, выцісканьне беларускіх дэталяў з расейскай прамысловасьці, абмежаваньне доступу беларускіх прадпрыемстваў да расейскіх абаронных праграмаў і іншыя праблемы – усё гэта перашкаджае двухбаковым адносінам. Многія з гэтых праблемаў нарасталі на працягу многіх гадоў – гаворыць Сяргей Богдан.

Больш за тое, Менск намякае, што многія з гэтых праблемаў носяць хутчэй палітычны, чым эканамічны характар. Экспарт сельскагаспадарчай прадукцыі ў Расею зьяўляецца прыкладам. У лістападзе 2016 года Рассельгаснагляд аб’явіў, што выявіў бактэрыі ў мясе, імпартаваным з Віцебскай бройлернай птушкафабрыкі. Ён хутка забараніў усе прадукты з гэтага прадпрыемства на расейскім рынку.

Аднак ужо ў лютым 2017 года Рассельгаснагляд дазволіў прэзэнтацыю прадуктаў гэтага прадпрыемства на выставе Прадэкспа-2017 у Маскве і ўручыў яму прызы за высокую якасьць. Тым ня менш, Рассельгаснагляд адмовіўся зьняць абмежаваньні на віцебскую прадукцыю ў Расеі. Аналягічныя праблемы існуюць паўсюль – падводзіць вынік Сяргей Богдан.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт