Logo Polskiego Radia
Print

Эмануэль Макрон можа ажывіць Эўропу

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 25.04.2017 15:15
Француска-нямецкі рухавік можа зноў станоўча паўплываць на Эўропу дзякуючы перамозе Эмануэля Макрона.
PAP/EPA/Thibault Camus / POOL

.....
Rzeczpospolita: Француска-нямецкі рухавік можа зноў станоўча паўплываць на Эўропу дзякуючы перамозе Эмануэля Макрона. Сёлета на выбары ідуць грамадзяне трох эўрапейскіх краін: Францыі, Вялікабрытаніі і Нямеччыны. Кожная з гэтых падзей важная, але ніводная ня мае ажно такога ўплыву на будучыню Эўропы як выбары ў Францыі. Пасьля першага туру амаль напэўна пераможа Эмануэль Макрон.
Камэнтатары не ўпэўненыя, што яму ўдасца склеіць падзеленае францускае грамадзтва. Але ў цяперашні цяжкі пэрыяд для ЭЗ – гэта найлепшы з магчымых прэзыдэнтаў.
Перакананы ў сэнсе эўрапейскага праекту, накіраваны на далейшую інтэграцыю, акрамя таго малады і аптымістычны. Гэта адрозьнівае яго ад лідараў іншых краін ЭЗ. Экспэрты мяркуюць, што разам з выбарам Макрона выкананая ўмова, неабходная для ажыўленьня француска-нямецкага рухавіка, які прыпыніў сваю працу падчас прэзыдэнтуры Франсуа Алянда.
Эмануэль Макрон зьяўляецца прыхільнікам больш сьціслай супрацы краін эўразоны, стварэньня для яе асобнага бюджэту.

Rzeczpospolita: Сёлета на выбары ідуць грамадзяне трох эўрапейскіх краін: Францыі, Вялікабрытаніі і Нямеччыны. Кожная з гэтых падзей важная, але ніводная ня мае ажно такога ўплыву на будучыню Эўропы як выбары ў Францыі. Пасьля першага туру амаль напэўна пераможа Эмануэль Макрон.

Камэнтатары не ўпэўненыя, што яму ўдасца склеіць падзеленае францускае грамадзтва. Але ў цяперашні цяжкі пэрыяд для ЭЗ – гэта найлепшы з магчымых прэзыдэнтаў.

Перакананы ў сэнсе эўрапейскага праекту, накіраваны на далейшую інтэграцыю, акрамя таго малады і аптымістычны. Гэта адрозьнівае яго ад лідараў іншых краін ЭЗ. Экспэрты мяркуюць, што разам з выбарам Макрона выкананая ўмова, неабходная для ажыўленьня француска-нямецкага рухавіка, які прыпыніў сваю працу падчас прэзыдэнтуры Франсуа Алянда.

Эмануэль Макрон зьяўляецца прыхільнікам больш сьціслай супрацы краін эўразоны, стварэньня для яе асобнага бюджэту.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт