Logo Polskiego Radia
Print

Ці зможа Менск актывізаваць адносіны з Туркмэністанам?

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 28.04.2017 13:09
  • Ці зможа Менск актывізаваць адносіны з Туркмэністанам.mp3
Закончыўся найбуйнейшы двухбаковы праект - будова Гарлыкскага заводу калійных угнаеньняў.
Адкрыцьцё Гарлыкскага заводу калійных угнаеньняў.Адкрыцьцё Гарлыкскага заводу калійных угнаеньняў.фота: president.gov.by

30-31 сакавіка ў Ашхабадзе прэзыдэнт Туркмэністана Гурбангулы Бэрдымухамедаў і Аляксандар Лукашэнка правялі перамовы. Падчас візыту быў запушчаны Гарлыкскі завод калійных угнаеньняў, які за $1 млрд пабудавала Беларусь. Эканамічнае супрацоўніцтва і навучаньне туркмэнскіх студэнтаў у Беларусі застаюцца адзіным, што трымае адносіны паміж краінамі на плаву. Пры чым ужо некаторы час назіраецца падзеньне таваразвароту.
Падобны аўтарытарны стыль кіраваньня Беларусьсю і Туркмэністанам не дапамагае краінам наладжваць больш сьціслую эканамічную супрацу – гаворыць старэйшы аналітык Цэнтра Астрагорскага Ігар Губарэвіч. Супраца паміж краінамі распачалася пасьля атрыманьня імі незалежнасьці.
І. Губарэвіч: У першыя гады, калі прэзыдэнтам быў Ніязаў, стасункі разьвіваліся вельмі слаба. Толькі з прыходам Гурбангулы Бэрдымухамедава краіны пачалі больш сьціслую супрацу. У 2009 годзе краіны дамовіліся, што Беларусь будзе будаваць горна-ўзбагачальны камбінат. У Туркмэністане былі знойдзены радовішчы калійных угнаеньняў. Беларусь узялася за праект нягледзячы на тое, што ён канкурэнтны для беларускай вытворчасьці калійных угнаеньняў. Камбінат каштаваў 1 млрд даляраў. Гэтыя грошы беларускаму бюджэту безумоўна былі патрэбныя. Гэта быў самы важны праект дзьвюх краін.
Падчас яго будовы не абышлося без непаразуменьняў. У верасьні 2016 года рознагалосьсі паміж бакамі выйшлі ў публічную прастору. Беларусь заявіла, што Туркмэністан не ў стане выканаць свае фінансавыя абавязацельствы па праекце. Туркмэністан абвінаваціў Беларусь у сур’ёзным адставаньні ад графіка будаўніцтва і недапастаўках абсталяваньня.
Бэрдымухамедаў расказаў Лукашэнку пра свае пляны пабудаваць яшчэ два калійныя заводы ў краіне. Аднак нежаданьне Туркмэністана неадкладна прапанаваць гэтыя кантракты Беларусі можа быць прыкметай таго, што краіна не была цалкам задаволеная працай Беларусі ў Гарлыкскім праекце – гаворыць Ігар Губарэвіч.
І. Губарэвіч: Перамовы працягваюцца, але Туркмэністан можа глядзець і ў іншыя бакі. Мы ня маем усёй інфармацыі. Улічваючы спэцыфіку абедзьвюх краін, гэтая інфармацыя будзе заставацца зачыненай. Беларусь безумоўна хацела б удзельнічаць у такіх праектах, але ня ўсё так проста.
Калі глядзець на лічбы беларускага экспарту, то, як ня дзіўна, Туркмэністан пасьля Казахстану займае другое месца па экспарце ў постсавецкія краіны Цэнтральнай Азіі.
І. Губарэвіч: Туды пастаўлялася вельмі шмат беларускіх трактароў і грузавікоў. Экспарт рост нядрэннымі тэмпамі да 2013 года і дасягнуў 320 млн даляраў. Аднак потым ён рэзка скараціўся. Гаворыцца, што Туркмэністан закрануў крызыс. Усе прычыны падзеньня экспарту не да канца зразумелыя.
Ёсьць яшчэ адна важная галіна супрацоўніцтва паміж краінамі – гэта адукацыя туркмэнскіх студэнтаў у Беларусі.
І. Губарэвіч: У Беларусі вучыцца каля 8 тысяч туркмэнскіх студэнтаў. Гэта палова замежных студэнтаў у краіне. Для Беларусі гэта вельмі важная сфэра, бо краіна на гэтым таксама зарабляе.
Беларускі ўрад павінен спрабаваць атрымаць новыя буйныя кантракты на будаўніцтва і пераламаць нэгатыўную тэндэнцыю ў продажы тэхнікі ў Туркмэністан. У адваротным выпадку, экспарт у Туркмэністан рызыкуе зьнізіцца да мізэру, як у выпадку таваразвароту Беларусі з Кыргызстанам і Ўзбэкістанам. І нават салідарнасьць двух пажыцьцёвых аўтакратычных прэзыдэнтаў нічым тут не дапаможа – падводзіць вынік Ігар Губарэвіч.

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт