Logo Polskiego Radia
Print

Чаго баяцца палякі? Мацней за ўсё тэрактаў ды імігрантаў

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 29.04.2017 10:50
Узровень страху ў грамадзтве мэтанакіравана павышаюць сродкі масавай інфармацыі.
www.pixaby.com

Чаго баяцца палякі? Апытаньне на дадзеную тэму правёў цэнтар дасьледаваньня грамадзкай думкі Kantar Public па даручэньні выданьня «Polityka». Жыхары краіны, прынамсі апытаная група звыш тысячы чалавек, найбольш баяцца тэрарыстычных актаў і нашэсьця імігрантаў, тэрарыстаў.

Узровень страху ў грамадзтве мэтанакіравана павышаюць сродкі масавай інфармацыі, як правіла так званыя хуткія. Тэрарызм і іслам, асабліва ў Польшчы, аказаліся выгадным аб’ектам дзеля ўзбуджэньня страху, што зручна некаторым асобам у палітычным сэнсе. Галоўным чынам таму, што мусульман у краіне амаль што няма.

Парадаксальна, палякі больш баяцца таго, што далёкае і тэарэтычнае, чым таго, што блізкае і цалкам рэальнае, напрыклад, беднасьці на старасьць. Боязь, што яны будуць жыць у галечы на пэнсіі, адчувае толькі 27% палякаў, а тэрактаў і імігрантаў баіцца 38 адсоткаў апытаных. Значна менш, чым можна было спадзявацца, палякі баяцца смогу і забруджаньня навакольнага асяродзьдзя – пра гэта згадала толькі 15% асоб. Магчыма, так адбываецца таму, што, у адрозьненьні ад ахвяраў тэрактаў, ніхто ў смі не паказвае ахвяр атручанага паветра, і таму гэтая пагроза не здаецца людзям такой страшнай.

Псыхоляг эмоцый доктар Веслаў Барыла кажа ў выданьні «Polityka», што ў польскіх умовах эмацыйныя кошты, зьвязаныя са стрэсам ад розных страхаў, перавышаюць карысьць. Боязь згубіць працу, стаць бедным на страсьць або захварэць ад бруднага паветра можа схіляць людзей да ліквідацыі гэтых пагроз, скажам, лепшай працы і адукацыі, да ашчаднасьці, экалягічнага абагрэву. Праблема ў тым, што наша нэрвовая сыстэма можа перапрацоўваць толькі некалькі небясьпек адначасна, таму, калі мы баімся імігрантаў або тэрактаў, то нам ужо не хапае сілы, каб змагацца з рэальнымі пагрозамі. Мы можам правароніць сыгналы звычайных небясьпек, якія можна было б прадухіліць.

Polityka/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт