Logo Polskiego Radia
Print

100 гадоў таму Маці Божая аб'явілася дзецям-пастушкам у Фаціме

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 13.05.2017 08:09
  • Фаціма.mp3
Падчас аб’яўленьняў Маці Божая Фацімская перадала дзецям тры фацімскія таямніцы.
Люцыя, Францішак і Жасінта.Люцыя, Францішак і Жасінта.

13 траўня споўнілася 100 гадоў з моманту першага аб’яўленьня Маці Божай тром дзецям пастушкам: Люцыі, Францішку і Жасінце, якое адбылося ў Партугаліі, непадалёк ад Фацімы ў 1917 годзе. У момант аб’яўленьняў дзецям было па 10, 9 і 7 гадоў. Маці Божая аб’явілася дзецям на падубе, кусьце, які зьяўляецца разнавіднасьцю дубу, які мае крыху больш за мэтар вышыні. Францішак бачыў Марыю, але яе ня чуў. Жасінта яе бачыла і чула, а Люцыя бачыла, чула і размаўляла з Марыяй.
Аб’яўленьні доўжыліся паўгоду, адбываліся апоўдні кожнага 13-га чысла месяца – з 13 траўня да 13 кастрычніка. Падчас аб’яўленьняў Маці Божая Фацімская перадала дзецям тры фацімскія таямніцы. Дзьве з трох былі запісаныя і апублікаваныя толькі ў 1941 годзе па распараджэньні біскупа Фацімы. Трэцяя таямніца, была запісаная ў 1944 годзе, але апублікаваная толькі ў 2000.
Першая фацімская таямніца расказвае пра пекла, у якое ідуць грэшнікі. «Наша Пані паказала нам мора агню, якое знаходзілася ў глыбіні зямлі. Мы бачылі пагружаных у гэтым моры дэманаў і нібыта празрыстыя душы, як вугаль, чорныя ці брудныя, якія мелі чалавечую фігуру, яны плавалі ў пажары... сярод балючага выцьця і крыкаў роспачы. Мы былі вельмі перапужаныя і дрыжалі ад страху. Дэманы былі страшныя і агідных формаў, невядомых жывёл, але яны былі празрыстыя і чорныя. Гэта від доўжыўся толькі адзін момант».
Другая фацімская таямніца была прызначаная для біскупа дыяцэзіі Лейрыі-Фацімы. У ёй Марыя казала пра выбух Другой сусьветнай вайны і няшчасьці, якія яна выклікала – голад у сьвеце, перасьлед Касьцёла і Папы рымскага. Маці Божая прасіла маліцца за Расею праз заступніцтва свайго беззаганнага сэрца. Фацімская Пані прасіла, каб прымаць сьвятую Камунію ў кожную першую суботу месяца. Марыя падкрэсьліла, што ў выпадку, калі Папа выканае гэтыя ўмовы, то Расея навернецца і ў сьвеце будзе мір.
Трэцяя фацімская таямніца зрабіла на дзецях самае вялікае ўражаньне. Поўны зьмест, як казала Люцыя, прысьвечаны толькі для Папы рымскага. З пачатку яна не раскрыла ўсе таямніцы. Яна зрабіла гэта пасьля выразнага распараджэньня біскупа Лейрыі пасьля таго, як на пераломе 1943 і 1944 гадоў моцна захварэла. Пасьля некалькіх гадоў дакумэнт быў перададзены Папе Яну ХХІІІ, а пасьля ён трапіў у сакрэтны архіў Ватыкану.
Зьмест трэцяй фацімскай таямніцы апублікаваў Ян Павал ІІ 26 чэрвеня 2000 году. У ёй, між іншым, ішла гаворка пра белага сьвятара, які памірае ад кулі, што многія лічаць прадказаньнем няўдалага замаху на Яна Паўла ІІ з 13 траўня 1981 году.
Сам Ян Павал ІІ лічыў, што ён застаўся ў жывых дзякуючы Марыі. Кулю, якой ён быў паранены, Папа перадаў у санктуарый у Фаціме. Яна зьмешчана ў карону фігуры Маці Божай Фацімскай.
Францішак і Жасінта памерлі неўзабаве пасьля аб’яўленьняў Маці Божай. Ян Павал ІІ бэатыфікаваў іх 13 траўня 2000 году. Учора ў 100-годзьдзе Фацімскіх аб’яўленьня ў Фацімскім санктуарыі Папы Францішак кананізаваў Францішка і Жасінту.
Люцыя ўступіла ў ордэн кармэлітанак, яна памерла ў 2005 годзе. 13 лютага бягучага году, у 12 гадавіну сьмерці сястры Люцыі, завяршыўся дыяцэзіяльны этап працэсу бэатыфікацыі.
Санктуарый у Фаціме зьяўляецца адным з самых вядомых у сьвеце. Сюды прыяжджаюць вернікі з усіх бакоў плянэты. Кожнае 13 чысло з траўня па кастрычнік у Фаціме праходзіць адмысловая працэсія са сьвечкамі і фігурай Маці Божай Фацімскай, у якой удзел прымаюць дзесяткі тысяч чалавек.

13 траўня споўнілася 100 гадоў з моманту першага аб’яўленьня Маці Божай тром дзецям-пастушкам: Люцыі, Францішку і Жасінце, якое адбылося ў Партугаліі, непадалёк ад Фацімы ў 1917 годзе. У момант аб’яўленьняў дзецям было па 10, 9 і 7 гадоў. Маці Божая аб’явілася дзецям на падубе, кусьце, які зьяўляецца разнавіднасьцю дубу, які мае крыху больш за мэтар вышыні. Францішак бачыў Марыю, але яе ня чуў. Жасінта яе бачыла і чула, а Люцыя бачыла, чула і размаўляла з Марыяй.

Аб’яўленьні доўжыліся паўгоду, адбываліся апоўдні кожнага 13-га чысла месяца – з 13 траўня да 13 кастрычніка. Падчас аб’яўленьняў Маці Божая Фацімская перадала дзецям тры фацімскія таямніцы. Дзьве з трох былі запісаныя і апублікаваныя толькі ў 1941 годзе па распараджэньні біскупа Фацімы. Трэцяя таямніца, была запісаная ў 1944 годзе, але апублікаваная толькі ў 2000.

Першая фацімская таямніца расказвае пра пекла, у якое ідуць грэшнікі. «Наша Пані паказала нам мора агню, якое знаходзілася ў глыбіні зямлі. Мы бачылі пагружаных у гэтым моры дэманаў і нібыта празрыстыя душы, як вугаль, чорныя ці брудныя, якія мелі чалавечую фігуру, яны плавалі ў пажары... сярод балючага выцьця і крыкаў роспачы. Мы былі вельмі перапужаныя і дрыжалі ад страху. Дэманы былі страшныя і агідных формаў, невядомых жывёл, але яны былі празрыстыя і чорныя. Гэта від доўжыўся толькі адзін момант».

Другая фацімская таямніца была прызначаная для біскупа дыяцэзіі Лейрыі-Фацімы. У ёй Марыя казала пра выбух Другой сусьветнай вайны і няшчасьці, якія яна выклікала – голад у сьвеце, перасьлед Касьцёла і Папы рымскага. Маці Божая прасіла маліцца за Расею праз заступніцтва свайго беззаганнага сэрца. Фацімская Пані прасіла, каб прымаць сьвятую Камунію ў кожную першую суботу месяца. Марыя падкрэсьліла, што ў выпадку, калі Папа выканае гэтыя ўмовы, то Расея навернецца і ў сьвеце будзе мір.

Трэцяя фацімская таямніца зрабіла на дзецях самае вялікае ўражаньне. Поўны зьмест, як казала Люцыя, прысьвечаны толькі Папу рымскаму. З пачатку яна не раскрыла ўсе таямніцы. Яна зрабіла гэта пасьля выразнага распараджэньня біскупа Лейрыі пасьля таго, як на пераломе 1943 і 1944 гадоў моцна захварэла. Пасьля некалькіх гадоў дакумэнт быў перададзены Папе Яну ХХІІІ, а пасьля ён трапіў у сакрэтны архіў Ватыкану.Зьмест трэцяй фацімскай таямніцы апублікаваў Ян Павал ІІ 26 чэрвеня 2000 году. У ёй, між іншым, ішла гаворка пра белага сьвятара, які памірае ад кулі, што многія лічаць прадказаньнем няўдалага замаху на Яна Паўла ІІ з 13 траўня 1981 году.

Сам Ян Павал ІІ лічыў, што ён застаўся ў жывых дзякуючы Марыі. Кулю, якой ён быў паранены, Папа перадаў у санктуарый у Фаціме. Яна зьмешчана ў карону фігуры Маці Божай Фацімскай.

Францішак і Жасінта памерлі неўзабаве пасьля аб’яўленьняў Маці Божай. Ян Павал ІІ бэатыфікаваў іх 13 траўня 2000 году. Сёньня, у 100-годзьдзе Фацімскіх аб’яўленьняў у Фацімскім санктуарыі Папы Францішак кананізуе Францішка і Жасінту.

Люцыя ўступіла ў ордэн кармэлітанак, яна памерла ў 2005 годзе. 13 лютага бягучага году, у 12 гадавіну сьмерці сястры Люцыі, завяршыўся дыяцэзіяльны этап працэсу бэатыфікацыі.

Санктуарый у Фаціме зьяўляецца адным з самых вядомых у сьвеце. Сюды прыяжджаюць вернікі з усіх бакоў плянэты. Кожнае 13 чысло з траўня па кастрычнік у Фаціме праходзіць адмысловая працэсія са сьвечкамі і фігурай Маці Божай Фацімскай, у якой удзел прымаюць дзесяткі тысяч чалавек.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт