Logo Polskiego Radia
Print

Палякі пераяжджаюць у Чэскі Цешын

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 18.05.2017 19:09
...бо ім падабаецца больш лібэральны падыход у эканоміцы й сьветапоглядзе.
Польскі й Чэскі ЦешынПольскі й Чэскі ЦешынPhoto: www.ec.cieszyn.pl

За апошнія месяцы толькі з дапамогай аднаго рыэлтэра некалькі дзясяткаў палякаў купілі ў чэскай частцы гораду кватэры або дамы. Грамадзяне Польшчы рэгіструюць там фірмы й высылаюць дзяцей у школы. Яны радыя й задаволеныя тым, што ў нядзелю ніхто з суседзяў ня сочыць за тым, ці хадзілі яны ў касьцёл, ці не, паведамляе «Gazeta Wyborcza».

Крыстыян Ожга прадаў аднапакаёўку ў Польшчы й за гэтыя грошы купіў 90-мэтровую кватэру ў чэскім Цешыне. Пераехаў з жонкай і двума дзецьмі. Плянуе рэгістраваць у Чэхіі будаўнічую фірму.

Палякаў прыцягвае ня толькі плошча кватэр і іх цана: яны хваляць тое, што ў Чэхіі намнога прасьцей зарэгістраваць эканамічную дзейнасьць, там таксама меншыя падаткі. Акрамя таго, няма моўнага бар’еру, лёгка знайсьці працу, а заробкі часта лепшыя чым у Польшчы.

«Падыход да жыцьця таксама крыху іншы чым у палякаў», – падкрэсьлівае Пётр Дэер, які пераехаў зь сям’ёй з гораду Катавіцэ. Ім дастаткова даху над галавой, выехаць адзін раз на адпачынак і мець грошы на тое, каб зь сябрамі выпіць піва ў карчме. Сям’я для іх важнейшая чым гонкі за грашыма, гэта зусім інакш чым у нас, – кажа Пётр.

Сярод аргумэнтаў «за» зьяўляецца таксама сьветапогляд. «Палякі часам кажуць, што ў Польшчы яны адчувалі, што суседзі глядзяць, ці ў нядзелю яны пайшлі ў касьцёл. Тут ніхто на гэта не зьвяртае ўвагі», – расказала чэская агентка нерухомасьці, якая прадала палякам дзясяткі кватэр у чэскім Цешыне.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт