Logo Polskiego Radia
Print

Ці Парашэнка павінен прыслухацца да патрабаваньняў праваабаронцаў?

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 22.05.2017 17:11
  • Ці Парашэнка павінен прыслухацца да патрабаваньняў праваабаронцаў.mp3
На мінулым тыдні прэзыдэнт Украіны забараніў доступ да расейскіх сацсетак «Одноклассники» і «Вконтакте».
pixabay.com

На мінулым тыдні прэзыдэнт Украіны забараніў доступ да расейскіх сацсетак «Одноклассники» і «Вконтакте» ды сэрвісаў mail.ru і Яндэx, а таксама абмежаваў доступ да некалькіх расейскіх тэлеканалаў.

Многія раскрытыкавалі гэтае рашэньне, пры гэтым ня толькі карыстальнікі, між іншым, праваабаронцы зь міжнароднай праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch.

Крытыка абгрунтаваная ці можа Захад не разумее спэцыфікі расейска-ўкраінскіх адносін і пагрозы, якую нясуць расейскія сайты?

«Мы заклікаем украінскі ўрад знайсьці шляхі абараніць свае нацыянальныя інтарэсы такім чынам, каб гэта не падрывала канстытуцыйныя прынцыпы», — заявілі ў зьнешнепалітычным ведамстве ЗША.

Рашэньне Парашэнкі раскрытыкаваў генэральны сакратар Рады Эўропы Турбʼерн Яглянд і міжнародныя праваабаронцы.

І толькі ў NATO пагадзіліся з пазыцыяй Кіева, што рашэньне блякаваць ва Ўкраіне расейскія інтэрнэт-рэсурсы зьяўляецца пытаньнем бясьпекі, а не свабоды слова.

Ці Парашэнка павінен прыслухацца да патрабаваньняў праваабаронцаў і адмяніць указ? Сытуыацыю камэнтуе палітоляг Павал Усаў.

эфірная перадача ў далучаным файле

tags:
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт