Logo Polskiego Radia
Print

Мацярэвіч: Трэба зьмяніць падыход да абароны Балтыкі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 23.05.2017 14:21
Кіраўнік Міністэрства нацыянальнай абароны Польшчы падсумаваў аналіз абароназдольнасьці краіны.
PAP/Paweł Supernak

Мацярэвіч: Трэба зьмяніць падыход да абароны Балтыкі
Кіраўнік Міністэрства нацыянальнай абароны Польшчы падсумаваў аналіз абароназдольнасьці краіны.
„Нам трэба зьмяніць падыход да абароны Балтыйскага мора(…) Падводныя лодкі павінны быць абсталяваныя ня толькі ахоўнымі элемэнтамі, але й сродкамі стрымліваньня”, - кажа міністар нацыянальнай абароны Польшчы Антоні Мацярэвіч (Antoni Macierewicz) у інтэрвію газэце „Nasz Dziennik”.
У размове міністар нагадаў, што праведзены Мінабароны Стратэгічны агляд абароны краіны доўжыўся 10 месяцаў і адной зь яго высноваў зьяўляецца неабходнасьць пашырэньня сродкаў абароны, якія павінны мінімізаваць магчымасьць нападу на краіну.
Паводле Мацярэвіча, гаворка ідзе ня толькі пра шматмэтавыя верталёты, але „перш за ўсё баявыя верталёты, якія валодаюць буйной агнявой сілай”.
Міністар падкрэсьліў, што асноўнае значэньне мае таксама „павелічэньне такіх праграм абароны, як „Краб”, „Амар” і „Крыль”.
Нагадаем, праграмы „Kryl” і „Krab” бяруць пад увагу набыцьцё 155-мілімэтравых самаходных артылерыйскіх установак „Krab”. У сваю чаргу „Homar” - гэта праграма артылерыі далёкага радыюсу дзеяньня.
Акрамя таго, як заявіў міністар, трэба „памяняць падыход да абароны Балтыйскага мора з акцэнтам на падводныя лодкі, якія павінны быць абсталяваныя ня толькі элемэнтамі абароны, але й самалётамі й сродкамі стрымліваньня. Іх дзеяньне павінна быць інтэграванае зь мінавой і ракетнай берагавой абаронай і авіяцыяй”.
Паводле Антоні Мацярэвіча, на падставе Стратэгічнага абароннага агляду можна таксама зрабіць выснову, што „вызначаная мэта выканальная, то бок польская армія, нават без саюзьнікаў, будзе ў стане на працягу даўжэйшага часу эфэктыўна спыняць атаку праціўніка”, - заявіў Антоні Мацярэвіч у інтэрвію выданьню „Nasz Dziennik”.
аз

„Нам трэба зьмяніць падыход да абароны Балтыйскага мора(…) Падводныя лодкі павінны быць абсталяваныя ня толькі ахоўнымі элемэнтамі, але й сродкамі стрымліваньня”, - кажа міністар нацыянальнай абароны Польшчы Антоні Мацярэвіч (Antoni Macierewicz) у інтэрвію газэце „Nasz Dziennik”.

У размове міністар нагадаў, што праведзены Мінабароны Стратэгічны агляд абароны краіны доўжыўся 10 месяцаў і адной зь яго высноваў зьяўляецца неабходнасьць пашырэньня сродкаў абароны, якія павінны мінімізаваць магчымасьць нападу на краіну.

Паводле Мацярэвіча, гаворка ідзе ня толькі пра шматмэтавыя верталёты, але „перш за ўсё баявыя верталёты, якія валодаюць буйной агнявой сілай”.Міністар падкрэсьліў, што асноўнае значэньне мае таксама „павелічэньне такіх праграм абароны, як „Краб”, „Амар” і „Крыль”.

Нагадаем, праграмы „Kryl” і „Krab” бяруць пад увагу набыцьцё 155-мілімэтравых самаходных артылерыйскіх установак „Krab”. У сваю чаргу „Homar” - гэта праграма артылерыі далёкага радыюсу дзеяньня.

Акрамя таго, як заявіў міністар, трэба „памяняць падыход да абароны Балтыйскага мора з акцэнтам на падводныя лодкі, якія павінны быць абсталяваныя ня толькі элемэнтамі абароны, але й самалётамі й сродкамі стрымліваньня. Іх дзеяньне павінна быць інтэграванае зь мінавой і ракетнай берагавой абаронай і авіяцыяй”.

Паводле Антоні Мацярэвіча, на падставе Стратэгічнага абароннага агляду можна таксама зрабіць выснову, што „вызначаная мэта выканальная, то бок польская армія, нават без саюзьнікаў, будзе ў стане на працягу даўжэйшага часу эфэктыўна спыняць атаку праціўніка”, - заявіў Антоні Мацярэвіч у інтэрвію выданьню „Nasz Dziennik”.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт