Logo Polskiego Radia
Print

Беларускі экспарт ВПК выпрацоўваюць у асноўным прыватныя фірмы

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 23.05.2017 17:18
  • Паротнікаў.mp3
«Менавіта гэтыя дасягненьні й сталі магчымымі, бо ў гэты бізнэс пусьцілі прыватнікаў» - экспэрт.
Першае выпрабаваньне сыстэмы залпавага агню "Палянэз" на тэрыторыі Беларусі. Фота: voentv.mil.byПершае выпрабаваньне сыстэмы залпавага агню "Палянэз" на тэрыторыі Беларусі. Фота: voentv.mil.byvoentv.mil.by

Беларусь займае 18-е месца ў сьвеце сярод экспартэраў узбраеньняў. Пра гэта ў праграме паведаміў старшыня Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Сяргей Гурулёў.
Па словах Гурулёва, за год Беларусь прадала на экспарт узбраеньняў на 1 мільярд даляраў. Найбольш шчыльнае супрацоўніцтва з Расеяй і Кітаем. Айчынная прамысловасьць арыентуецца на ўзбраеньні, якія патрэбны беларускаму войску й запатрабаваны на зьнешнім рынку.
Пра беларускі экспарт узбраеньняў і магчымасьці ВПК мы размаўляем з Андрэем Паротнікавым – кіраўніком праекту Belarus Security Blog. Зь ім размаўляе Валеры Саўко.
Паводле нашага суразмоўцы, большая частка экспарту – гэта распрацоўкі прыватных беларускіх кампаній. «Менавіта гэтыя дасягненьні й сталі магчымымі, бо ў гэты бізнэс пусьцілі прыватнікаў. Гэта сьведчаньне таго, што рынкавая эканоміка працуе й прыносіць плён», – кажа экспэрт.

Беларусь займае 18-е месца ў сьвеце сярод экспартэраў узбраеньняў. Пра гэта ў праграме паведаміў старшыня Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Сяргей Гурулёў.

Па словах Гурулёва, за год Беларусь прадала на экспарт узбраеньняў на 1 мільярд даляраў. Найбольш шчыльнае супрацоўніцтва з Расеяй і Кітаем. Айчынная прамысловасьць арыентуецца на ўзбраеньні, якія патрэбныя беларускаму войску й запатрабаваныя на зьнешнім рынку.

Пра беларускі экспарт узбраеньняў і магчымасьці ВПК мы размаўляем з Андрэем Паротнікавым – кіраўніком праекту Belarus Security Blog. Зь ім размаўляе Валеры Саўко.

Паводле нашага суразмоўцы, большая частка экспарту – гэта распрацоўкі прыватных беларускіх кампаній. «Менавіта гэтыя дасягненьні й сталі магчымымі, бо ў гэты бізнэс пусьцілі прыватнікаў. Гэта сьведчаньне таго, што рынкавая эканоміка працуе й прыносіць плён», – кажа экспэрт.

поўнае інтэрвію - у далучаным гукавым файле

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт