Logo Polskiego Radia
Print

Якой будзе польская чыгунка

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 27.05.2017 16:12
Аб сваіх марах расказвае новы дырэктар PKP SA.
Photo: Wikimedia CommonsPhoto: Wikimedia Commons

Тыднёвік правага накірунку „W Sieci” друкуе інтэрвію з новым дырэктарам польскай чыгункі PKP SA Кшыштафам Маміньскім (Krzysztof Mamiński).

Чыгунка ў гады 70-80-я мінулага стагодзьдзя працаўладкоўвала 450 тысяч чалавек. Цяпер у выніку шматлікіх рэформаў і скарачэньняў працаўнікамі чыгункі зьяўляецца каля 100 тысяч чалавек.

W Sieci: Грамадзкая думка й многія экспэрты выказвалі боязі, што польскую чыгунку гадамі мэтанакіравана разбуралі, каб спрасьціць уваход замежнага капіталу.

К.Маміньскі: Быў такі момант, што пагроза захопу часткі польскага рынку замежнымі перавозчыкамі была вялікая. На 2019 год была заплянавана поўная лібэралізацыя пасажырскіх перавозак. Раздробненая PKP мела невялікія шанцы застацца значным перавозчыкам на польскім рынку. На шчасьце, пэрспэктыва адкрыцьця рынку была перасунута на 2030 год. Гэты час польская чыгуначная кампанія PKP мусіць добра выкарыстаць. Я запэўніваю, што мы справімся. Пасажыры вяртаюцца, бо мы павышаем якасьць паслугі, праводзім рэнавацыю вакзалаў, адбываецца дынамічны эканамічны рост.

Кшыштаф Маміньскі сказаў, што ён будзе імкнуцца да таго, каб празь пяць-дзесяць гадоў кліенту не прыходзілася выбіраць, якім цягніком ён паедзе, бо будзе ведаць, што кожная суполка PKP SA дае аднолькава высокі ўзровень паслуг.

Новы дырэктар імкнецца да таго, каб падарожжа ад пачатку да канца можна было заплянаваць з кампютара або смартфона. «Карацей: я хачу, каб паляк для перамяшчэньня па краіне ў першай чарговасьці выбіраў польскую чыгунку, таму што яна забясьпечыць камфорт, бясьпеку, ды кошт квітка ня будзе вялікі», - сказаў тыднёвіку „W Sieci” новы дырэктар PKP SA Кшыштаф Маміньскі.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт