Logo Polskiego Radia
Print

Што NATO прапануе Польшчы

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 27.05.2017 16:17
Джордж Фрыдман: Вам трэба збудаваць сваю армію, а мы вас падтрымаем.
Photo: Flickr.com/NATOPhoto: Flickr.com/NATO

Расея сёньня вельмі аслабленая, і гэта добры момант для падрыхтоўкі да горшага сцэнару. На жаль, на старым кантынэнце толькі дзяржавы Ўсходняй Эўропы хочуць абараняцца, - кажа амэрыканьскі палітоляг Джордж Фрыдман (George Friedman). У сваёй шырокавядомай кнізе „Наступныя 100 гадоў. Прагноз на XXI стагодзьдзе” ён выказвае меркаваньне, што Польшча й Турцыя стануць лідарамі рэгіёну.

Wprost: Ці Амэрыка сапраўды думае адмовіцца ад ролі глябальнага паліцыянта?

Дж. Фрыдман: Амэрыканцы хочуць дапамагаць Эўропе, але мы вырашылі, што лепш замацоўваць двухбаковыя кантакты з такімі краінамі, як Польшча ці Румынія, якія хочуць абараняцца ў сытуацыі нападу. Вялікая частка чальцоў альянсу не прывязвае асаблівай увагі да існавання NATO. А некаторыя з іх, як немцы, выказваюць нават варожыя адносіны да амэрыканска-польскага саюзу.

Wprost: На што Польшча можа разьлічваць, будучы ў моцным саюзе з ЗША?

Дж. Фрыдман: Амэрыка дае гарантыі саліднай падтрымкі, але ня можа абараняць дзяржаву, якая сама ня хоча абараняцца. У выпадку нападу Польшча павінна пратрымацца 60 дзён. У Амэрыкі інтарэсы па ўсім сьвеце, і мы ня можам трымаць у Польшчы вялікую армію. Вам трэба збудаваць сваю, а мы вас падтрымаем. Сыстэма абароны, зразумела, будзе каштаваць істотных грошай, але пры нагодзе раскруціць эканоміку і ў Польшчу паступяць амэрыканскія тэхналёгіі. Дакладна такім чынам разьвівалася Паўднёвая Карэя.

Фрыдман лічыць, што Расея ў Эўропе ўжо дасягнула таго, да чаго імкнулася – Эўропа ўжо ня дзейнічае адзінагалосна і таму ня мае большага значэньня, ці Польшча застанецца ў ЭЗ, ці зь яго выйдзе. Дадае, што трэба выкарыстаць усе слабыя бакі Расеі і адначасова бачыць слабыя бакі ЭЗ ды перастаць падманваць сябе, што ЭЗ што-небудзь зробіць на карысьць Польшчы.

„Сяброўства ў ЭЗ дае гарантыю бясьпекі? Вы ўжо забылі, як у 1939 годзе вы чакалі падтрымкі з боку Францыі? Падманваньне сябе – гэта сур'ёзная хвароба Польшчы. Вам трэба самім дбаць пра сваю будучыню”, - раіць амэрыканьскі палітоляг Джордж Фрыдман.

Wprost/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт