Logo Polskiego Radia
Print

Польскія дзяржаўныя прадпрыемствы растуць у цане

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 30.05.2017 17:10
За год акцыі дзяржаўных прадпрыемстваў на варшаўскай біржы вырасьлі ў сярэднім на 50%.
PKN Orlen HQ: photo - wikipediaPKN Orlen HQ: photo - wikipedia

Прыбытак 15-ці падпарадкаваных дзяржаве біржавых гігантаў у Польшчы за першы квартал году быў амаль у два разы большы, чым годам раней і самым высокім з 2011 году, паведамляе «Dziennik. Gazeta Prawna».

Высокі кошт сыравіны: нафты, вугалю, газу й медзі, скарачэньне ценявой сфэры ў гандлі палівам і добрая каньюнктура на пачатку году стварылі спрыяльныя ўмовы для разьвіцьця польскіх дзяржаўных кампаній.

За першы квартал дзяржаўныя кампаніі зарабілі на 91% больш, чым годам раней.

Павялічыўся прыбытак паліўных канцэрнаў, энэргетычных кампаній і вытворцаў сыравіны.

Экспэрты й біржавыя інвэстары пабойваліся, што пасьля прыходу да ўлады партыі «Права й справядлівасьць» і перастановак у кіраўніцтве дзяржаўных гігантаў, іх фінансавыя вынікі могуць пагоршыцца. У многіх выпадках кампэтэнтнасьць і досьвед новых мэнэджэраў ставілася пад сумнеў. Аналітыкі таксама асьцерагаліся, што дзяржаўныя фірмы будуць несьці страты з-за палітычна матываваных інвэстыцый, як напрыклад, уцягваньне энэргетычных кампаній у ратаваньне горназдабываючай прамысловасьці.

Тым часам, за апошнія 12 месяцаў акцыі дзяржаўных прадпрыемстваў на варшаўскай біржы вырасьлі ў сярэднім на 50%. За апошнія тыдні найбольш у гісторыі каштавалі акцыі НПЗ Orlen, паліўнай кампаніі Lotos і страхавой кампаніі PZU.

Dziennik. Gazeta Prawna/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт