Logo Polskiego Radia
Print

Беларуская літаратура Польшчы вачыма дасьледчыкаў з мэтраполіі

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 30.05.2017 17:36
  • Галіна Тварановіч.mp3
"Цяпер мы ужо можам аналізаваць, як беларускія дасьледчыкі ацэньваюць літаратуру "Белавежцаў".
Галіна Тварановіч Галіна Тварановіч Я.Іванюк/radyjo.net

Беларускае Літаратурнае Аб’яднаньне "Белавежа" было заснаванае ў 1958 годзе. У яго ўвайшлі пісьменьнікі з Польшчы, якія пісалі па-беларуску. Праз год арганізацыя будзе адзначаць 60-гадовы юбілей.

З гэтае нагоды плянуецца правядзеньне навуковай канфэрэнцыі ў Беластоку, падчас якой cвой погляд на літаратуру беларускай меншасьці ў Польшчы прадставяць таксама дасьледчыкі з мэтраполіі.

Шмат хто зь беларускіх літаратуразнаўцаў ужо цікавіўся гэтай зьявай. Як кажа загадчык Катэдры беларускай філялёгііі Ўнівэрсытэту ў Беластоку праф. Галіна Тварановіч, цяпер стан дасьледаваньняў беларускай літаратуры ўжо такі, што мы можам аналізаваць, як беларускія дасьледчыкі ацэньваюць беларускую літаратуру Польшчы.

Гутарка Яраслава Іванюка з прафэсаркай Галінай Тварановіч у далучаным файле

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт