Logo Polskiego Radia
Print

У Варшаве пратэставалі супраць абавязковых прывівак

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 03.06.2017 20:01
Большасьць навукоўцаў зазначае, што прышчэпкі – адзін з найбольш пасьпяховых мэтадаў барацьбы зь небясьпечнымі хваробамі.
Акцыя пратэсту ў Варшаве перад Міністэрствам аховы здароўя Акцыя пратэсту ў Варшаве перад Міністэрствам аховы здароўя PAP/Marcin Obara

У Варшаве прайшла маніфэстацыя бацькоў, якія пратэставалі супраць прымусовых прывівак дзяцей, паведамляе партал правай арыентацыі niezalezna.pl. Паводле арганізатараў, у акцыі ўдзел прыняло каля 10 тыс. чалавек. Варшаўскае мерапрыемства – частка міжнароднага пратэсту: акрамя польскай сталіцы, падобныя акцыі адбыліся ў Славеніі, Сэрбіі, Вугоршчыне, Чэхіі, Італіі, Ірляндыі й Вялікабрытаніі. Паводле пратэстоўцаў, здараюцца выпадкі, што прышчэпкі выклікаюць нэгатыўныя пабочныя эфэкты для здароўя дзіцяці. Акрамя таго, паводле ўдзельнікаў акцыі, бацькам, якія адмаўляюцца прышчэпліваць дзяцей, пагражаюць штрафамі, а дзяцей адмаўляюцца прымаць у садкі ды паліклінікі. Пры гэтым падчас пратэсту падкрэсьлівалася, што ў большасьці краін прывіўкі дабравольныя.

Большасьць навукоўцаў, і перш за ўсё біёлягаў і мэдыкаў, зазначаюць, што прышчэпкі – адзін з найбольш пасьпяховых мэтадаў барацьбы з заразнымі й небясьпечнымі хваробамі. Нагадваецца, што менавіта дзякуючы прышчэпкам амаль цалкам зьніклі такія хваробы, як адзёр, коклюш, краснуха. Мэдыкі нагадваюць, што магчымыя ўскладненьні ды алергія – гэта не рэакцыя арганізму на прышчэпку, а на складнік леку. Зазначаецца таксама, што пабочныя эфэкты прышчэпак складаюць настолькі малы працэнт, што ён можа разглядацца ў якасьці статыстычнай пагрэшнасьці, і пра гэта паведамляе партал onet.pl.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт