Logo Polskiego Radia
Print

Польшча ставіць кропку ў рэформе пэнсійнага страхаваньня

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 05.06.2017 17:11
Неўзабаве гісторыяй стануць так званыя адкрытыя пэнсійныя фонды.
foto:www.bogatyelblag.pl

Тэму асьвятляе штодзёнка «Dziennik Gazeta Prawna».

Неўзабаве гісторыяй стануць так званыя адкрытыя пэнсійныя фонды. Іх сварыў урад з 1999-2000- гадоў. Іх роляй было акумуляваць прыватныя накапленьні палякаў, каб у будучыні можна было перайсьці ад разьмеркавальнай пэнсійнай сыстэмы да накапляльнай.

Папярэдні ўрад пачаў дэмантаж гэтай рэформы, перавёўшы частку сабраных фондамі сродкаў дзяржаўнаму пэнсійнаму рэгулятару. Цяперашняя каманда завяршае той працэс. Выданьне зазначае, што ўрад плянуе рэпрыватызаваць сабраныя сродкі. Гэта каля 130 мільярдаў злотых (блізу 33 мільярдаў эўра). Зьмены будуць выглядаць наступным чынам. ¾ сродкаў трапяць на прыватныя пэнсійныя рахункі, а ¼ атрымае Дзяржаўны фонд дэмаграфічных рэзэрваў.

Выданьне зазначае, што гэта не найлепшая навіна для польскай біржы. Па-першае, фонды пачнуць неўзабаве прадаваць набытыя акцыі, іх курс можа ўпасьці. Па-другое, не вядома якую палітыку будзе праводзіць дзяржаўны фонд. Гэтая няўпэўненасьць можа быць шкадлівай для рынку, піша выданьне.

юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт