Logo Polskiego Radia
Print

Гарачы Дзень Расеі

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 05.06.2017 15:48
  • Гарачы Дзень Расеі.mp3
12 чэрвеня Расея адзначае дзень сваёй незалежнасьці, выхаду з СССР.
Foto: EPA/ALEXEI DRUZHININ/KREMLIN POOL / POOL

Сёлета гэты дзень можа быць вельмі гарачым. Апанэнты пуцінскага рэжыму заклікаюць грамадзян выйсьці на антыкарупцыйныя акцыі пратэсту.

Карупцыя – гэта даўняя хвароба Расеі. Аднак за апошнія гады яна ў гэтай краіне выйшла на неверагодны ўзровень. На пачатку сакавіка Фонд барацьбы з карупцыяй (ФБК) паказаў фільм – расьсьледаваньне незадэкляраванай нерухомасьці прэм’ера Мядзьведзева. Высьветлілася, што ён валодае мільённымі палацамі ў краіне. У адказ тысячы расейцаў выйшлі на акцыі пратэсту па ўсёй краіне. Паліцыя затрымала больш за 1500 чалавек.

Аднак расейская апазыцыя не спыніла сваёй антыкарупцыйнай праграмы. Навальны заклікаў жыхароў Расеі зноў выйсьці на антыкарупцыйныя акцыі пратэсту 12 чэрвеня, карыстаючыся тым, што па ўсёй краіне будуць сьвяткаваць Дзень Расеі.

Мы папрасілі пракамэнтаваць гэтую сытуацыю, палітоляга Паўла Ўсава.

слухайце ў гукавым файле

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт