Logo Polskiego Radia
Print

Польскія настаўнікі баяцца страціць працу

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 06.06.2017 14:00
Саюз польскіх настаўнікаў заяўляе, што ў выніку рэформы працу страцяць, як мінімум, 6 тыс. настаўнікаў.
PAP/Paweł Supernak

Польскія настаўнікі баяцца страціць працу
Саюз польскіх настаўнікаў заяўляе, што ў выніку рэформы працу страцяць, як мінімум, 6 тыс. настаўнікаў.
Паводле дадзеных Саюзу польскіх настаўнікаў з 1 верасьня ў выніку ліквідацыі гімназіяў працу страцяць, па меншай меры, 6 тысяч настаўнікаў, а яшчэ 10 тысяч будуць працаваць на няпоўную стаўку.
Пасьля ліквідацыі гімназіяў працоўныя дамовы 2,5 тысячаў настаўнікаў скасаваныя. Апрача таго часовыя кантракты больш за 3,5 тысячы настаўнікаў ня будуць працягнутыя. Найбольш настаўнікаў страціць працу ў Мазовіі, паведамляе выданьне „Gazeta Wyborcza”.
„Скарачэньні настаўнікаў - гэта схаваны эфэкт рэформы адукацыі. Афіцыйна іх ніхто не звальняе, у рэшце рэшт, яны павінны былі працаваць толькі да канца чэрвеня”, - кажа старшыня Саюзу польскіх настаўнікаў Славамір Броняж (Sławomir Broniarz). Ён дадае, што сапраўднай эпідэміяй зьяўляецца скарачэньне занятасьці ў польскіх школах. Паводле Броняжа, скарачэньне штатаў закране, па меншай меры, 10 тысяч настаўнікаў.
Саюз польскіх настаўнікаў патрабуе неадкладнага разгляду прапановы аб правядзеньні агульнапольскага рэфэрэндуму па пытаньні рэформы адукацыі. Заява, якую падпісала неабходная колькасьць прыхільнікаў ідэі правядзеньня рэфэрэндуму, была пададзеная ў Сэйм паўтара месяца таму.
Закон, які зьмяняе структуру школаў, уступае ў дзеяньне зь новага навучальнага году (2017/2018). Замест існуючых цяпер відаў школаў паступова будуць уведзеныя: 8-гадовая базавая школа, 4-гадовыя ліцэі й 5-гадовыя тэхнічныя школы, а таксама двухэтапныя прафэсійныя вучылішчы. Гімназіі (другая ступень навучаньня паміж базавай школай і ліцэем) будуць ліквідаваныя.
У канцы траўня, камэнтуючы грамадзянскую ініцыятыву па правядзеньні рэфэрэндуму міністар адукацыі Анна Залеўска (Anna Zalewska) нагадала, што рэформа ўжо пачатая, а закон ня мае зваротнай сілы. У сваю чаргу прэм’ер Бэата Шыдла падкрэсьліла, што зварот аб правядзеньні рэфэрэндуму быў ўнесены на канчатковым этапе рэформы, то бок запозна - чытаем у выданьні „Gazeta Wyborcza”.
аз

Паводле дадзеных Саюзу польскіх настаўнікаў з 1 верасьня ў выніку ліквідацыі гімназіяў працу страцяць, па меншай меры, 6 тысяч настаўнікаў, а яшчэ 10 тысяч будуць працаваць на няпоўную стаўку.

Пасьля ліквідацыі гімназіяў працоўныя дамовы 2,5 тысячы настаўнікаў будуць скасаваныя. Апрача таго часовыя кантракты больш за 3,5 тысячы настаўнікаў ня будуць працягнутыя. Найбольш настаўнікаў страціць працу ў Мазовіі, паведамляе выданьне „Gazeta Wyborcza”.

„Скарачэньні настаўнікаў - гэта схаваны эфэкт рэформы адукацыі. Афіцыйна іх ніхто не звальняе, у рэшце рэшт, яны павінны былі працаваць толькі да канца чэрвеня”, - кажа старшыня Саюзу польскіх настаўнікаў Славамір Броняж (Sławomir Broniarz). Ён дадае, што сапраўднай эпідэміяй зьяўляецца скарачэньне занятасьці ў польскіх школах. Паводле Броняжа, скарачэньне штатаў закране, па меншай меры, 10 тысяч настаўнікаў.

Саюз польскіх настаўнікаў патрабуе неадкладнага разгляду прапановы аб правядзеньні агульнапольскага рэфэрэндуму па пытаньні рэформы адукацыі. Заява, якую падпісала неабходная колькасьць прыхільнікаў ідэі правядзеньня рэфэрэндуму, была пададзеная ў Сэйм паўтара месяца таму.

Закон, які зьмяняе структуру школаў, уступае ў дзеяньне зь новага навучальнага году (2017/2018). Замест існуючых цяпер відаў школаў паступова будуць уведзеныя: 8-гадовая базавая школа, 4-гадовыя ліцэі й 5-гадовыя тэхнічныя школы, а таксама двухэтапныя прафэсійныя вучылішчы. Гімназіі (другая ступень навучаньня паміж базавай школай і ліцэем) будуць ліквідаваныя.

У канцы траўня, камэнтуючы грамадзянскую ініцыятыву па правядзеньні рэфэрэндуму міністар адукацыі Анна Залеўска (Anna Zalewska) нагадала, што рэформа ўжо пачатая, а закон ня мае зваротнай сілы. У сваю чаргу прэм’ер Бэата Шыдла падкрэсьліла, што зварот аб правядзеньні рэфэрэндуму быў ўнесены на канчатковым этапе рэформы, то бок запозна - чытаем у выданьні „Gazeta Wyborcza”.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт