Logo Polskiego Radia
Print

Прэзыдэнт А. Дуда прапануе рэфэрэндум па пытаньні імігрантаў

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 09.06.2017 19:41
У Польшчы няма праблемы ўцекачоў, а ўрад выступае супраць сыстэмы разьмеркаваньня імігрантаў.
pixabay.com/Public Domain CC0

Магчыма, у Польшчы адбудзецца рэфэрэндум па пытаньні ўцекачоў, ці краіна будзе іх прымаць – піша «Gazeta Polska Codziennie». Пра гэта паведаміў надоечы прэзыдэнт Анджэй Дуда. Калі Эўрапейскі Зьвяз далей будзе аказваць прэсінг па справе разьмеркаваньня ўцекачоў, то тады голас грамадзтва вельмі важны, – адзначыў Дуда.

Кіраўнік польскай дзяржавы сказаў таксама, што на дадзены момант у Польшчы няма праблемы ўцекачоў, а ўрад Бэаты Шыдла выступае супраць сыстэмы разьмеркаваньня імігрантаў у краінах ЭЗ. Па дадзеным пытаньні погляды прэзыдэнта поўнасьцю супадаюць з поглядамі прадстаўнікоў ураду.

Раней Анджэй Дуда высунуў прапанову правесьці рэфэрэндум па пытаньні ўнясеньня зьменаў у Канстытуцыю. Ён сам лічыць, што лепш не спалучаць два рэфэрэндумы. На думку галавы дзяржавы, лепш за ўсё правесьці галасаваньне па пытаньні ўцекачоў разам з парлямэнцкімі выбарамі ў 2019 годзе.

Gazeta Polska Codziennie/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт