Logo Polskiego Radia
Print

Польскай паліцыі патрэбны „рамонт”

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 13.06.2017 13:43
Зьмена спосабу падрыхтоўкі функцыянэраў дазволіць пазьбягаць няўдач, лічаць паліцыйныя прафсаюзы.
Photo: Lukas Plewnia/flickr.com/Commercial use allowed

Польскай паліцыі патрэбны „рамонт”
Зьмена спосабу падрыхтоўкі функцыянэраў дазволіць пазьбягаць няўдач, лічаць паліцыйныя прафсаюзы.
Даўжэйшае навучаньне й спэцыялізацыя - гэта, на думку паліцыйных прафсаюзаў, неабходныя зьмены, якія дазволяць пазьбягаць няўдач, паведамляе „Rzeczpospolita”.
Праграму рэфармаваньня праваахоўных органаў распрацавалі прафсаюзы. Яна апісвае дзевяць элемэнтаў, якія неадкладна патрабуюць зьменаў. Як кажа кіраўнік прафсаюзу Рафал Янкоўскі (Rafał Jankowski), праграма – гэта вынік „меркаваньня ўсяго асяродзьдзя паліцыянтаў, узбагачанага ўласным вопытам і перадавой практыкай іншых краінаў”.
Прафсаюзы прапануюць, між іншым, аднавіць старую сыстэму падрыхтоўкі ахоўнікаў правапарадку, якая ў цяперашні час самая кароткая ў Эўропе. Сярод прапановаў ёсьць магчымасьць выхаду на пэнсію пасьля 15 гадоў службы й таксама сыстэма аховы здароўя, у рамках якой супрацоўнікі паліцыі ня будуць прымушаныя чакаць у чэргах да лекараў-спэцыялістаў.
Паводле прафсаюзаў паліцэйскіх, гэткія зьмены павінны прыцягнуць у паліцыю маладых людзей. Тым больш, што ў некаторых рэгіёнах краіны функцыянэраў не хапае.
Паводле прафсаюзаў, польскія паліцыянты маюць мала фізычных практыкаваньняў і вучэньняў.
Праграма рэформы паліцыі неўзабаве будзе ўнесеная ў Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі. Яе аўтары спадзяюцца сустрэцца зь міністрам Марыюшам Блашчакам (Mariusz Błaszczak) па гэтым пытаньні, паведамляе газэта „Rzeczpospolita”.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт