Logo Polskiego Radia
Print

Вашчыкоўскі: Бясьпека – найважнейшая тэма візыту Трампа ў Польшчу

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 14.06.2017 15:37
  • Вітальд Вашчыкоўскі (2).mp3
Для Трампа Польшча - гэта важны хаўрусьнік NATO, лічыць кіраўнік польскага МЗС.
Міністар замежных спраў Польшчы Вітальд ВашчыкоўскіМіністар замежных спраў Польшчы Вітальд Вашчыкоўскіpolskieradio.pl

Вашчыкоўскі: Бясьпека – найважнейшая тэма візыту Трампа ў Польшчу
Для Трампа Польшча - гэта важны хаўрусьнік NATO, лічыць кіраўнік польскага МЗС.
Бясьпека рэгіёну – гэта галоўная тэма візыту Дональда Трампа ў Польшчу, лічыць Вітальд Вашчыкоўскі (Witold Waszczykowski). Міністар замежных спраў быў госьцем студыі Трэцяй праграмы Польскага радыё.
Тэму працягвае Анна Задрожна:
Надоечы Белы дом пацьвердзіў, што прэзыдэнт Дональд Трамп прыняў запрашэньне прэзыдэнта Анджэя Дуды і ў ліпені наведае Польшчу. Ці праграма візыту амэрыканскага прэзыдэнта ўжо канчаткова прынятая?
Вітальд Вашчыкоўскі: У прынцыпе праграма прынятая, але мы яшчэ дапрацоўваем парадак сустрэчаў. Дональд Трамп спачатку хоча сустрэцца з прэзыдэнтам Польшчы. Ён хоча таксама выступіць з прамовай да палякаў. Да ўсяго гэта трэба яшчэ дапасаваць сустрэчу з прадстаўнікамі краінаў Рэгіёну трох мораў. Тым часам прэзыдэнт Трамп вырашыў наведаць выключна Варшаву, і мы гэта павінны ўзяць пад увагу. Таму магчыма частка сустрэчаў, якія будуць адбывацца ў рамках саміту краінаў Рэгіёну трох мораў, будзе перанесеная з Уроцлава ў Варшаву.
Прадстаўнікі польскай апазыцыі даюць зразумець, што сярод тэмаў, якія будуць закранацца падчас візыту амэрыканскага лідара ў Польшчу, павінна быць пытаньне вяршэнства закона ў Польшчы. Як вы думаеце, гэтая тэма зьявіцца?
Вітальд Вашчыкоўскі: Не, ня думаю. Гэтая тэма ў большасьці выпадкаў у замежных перамовах ужо даўно не існуе.
А ці ў частцы, прысьвечанай эканоміцы, гаворка пойдзе пра кліматычны пакет?
Вітальд Вашчыкоўскі: Пра эканоміку мы напэўна будзем размаўляць, асабліва ў аспэкце двухбаковых адносін. Мы хацелі б, каб амэрыканскія інвэстыцыі ў Польшчы й рэгіёне вырасьлі. Тым часам Польшча не зьяўляецца лідарам сярод эканамічных партнэраў ЗША. Аднак мы лічым, што ЗША павінны ў большай ступені цікавіцца нашым рэгіёнам. Калі кітайцы могуць сабе дазволіць на ініцыятыву новага Шаўковага шляху й заангажаваць у яе 16 краінаў рэгіёну, то амэрыканцам таксама супраца з намі павінна аплачвацца. Пытаньне кліматычнага пакету можа закранацца падчас візыту, напрыклад, у кантэксьце дамоваў, якія мы заключылі ў рамках Эўразьвязу.
Што ў такім выпадку будзе найважнейшай тэмай візыту Дональда Трампа ў Польшчу?
Вітальд Вашчыкоўскі: Паводле мяне, перш за ўсё бясьпека нашага рэгіёну. З пачатку году ў Цэнтральнай Эўропе дыслякуецца некалькі тысяч жаўнераў і ваеннай тэхнікі ЗША. Тым часам за ўсходняй мяжой Польшчы працягваецца пакуль нявырашаны расейска-ўкраінскі канфлікт. Менавіта таму пытаньне бясьпекі будзе асноўным. Наступная справа - гэта пытаньні, датычныя NATO. Для прэзыдэнта Трампа важным зьяўляецца тое, колькі краіны альянсу выдаткоўваюць на абарону. Нагадаю, што ў NATO ёсьць багатыя краіны Заходняй Эўропы, якія прызначаюць на абарону каля 1% ВУП. Сума невялікая, таму ім не хапае сродкаў ня толькі на сучасную ваенную тэхніку, але нават на манэўры. І гэта ставіць пад пагрозу выкананьне абавязацельстваў NATO.
Ці польскія ўлады чакаюць, што прэзыдэнт Дональд Трамп яшчэ раз пацьвердзіць важнасьць 5-га артыкулу дагавору аб Паўночнаатлянтычным альянсе? Нагадаем, у згаданым артыкуле гаворыцца пра тое, што ваенная агрэсія супраць члена NATO зьяўляецца агрэсіяй супраць усяго пакту.
Вітальд Вашчыкоўскі: Паводле мяне, штучнымі зьяўляюцца дыскусіі пра тое, што падчас візыту ў Брусэлі Дональд Трамп не згадаў пра 5-ы артыкул дагавору. Амэрыканцы выдаткоўваюць на ўзбраеньне 4% ВУП. Гэта ў чатыры разы больш, чым некаторыя багатыя краіны Заходняй Эўропы. Пра гэта Дональд Трамп нагадаў у Брусэлі. Апрача таго, гэта ЗША, а ня нейкая іншая краіна Заходняй Эўропы вырашылі накіраваць у Польшчу самастойную танкавую брыгаду.
Паводле вас, ці Дональд Трамп наведае Польшчу, бо яна зьяўляецца важным саюзьнікам ў Эўропе, ці толькі таму, што яна - лідар рэгіёну?
Вітальд Вашчыкоўскі: Магчыма, што пад увагу варта ўзяць абедзьве магчымасьці. Польшча напэўна зьяўляецца важным хаўрусьнікам, якога геапалітычнае разьмяшчэньне ў Эўропе важнае ў тым ліку й для NATO. Польшча ў бліжэйшыя гады будзе заставацца краінай усходняга флянгу альянсу, паколькі NATO па розных прычынах яшчэ доўга не пашырыцца ў гэтым рэгіёне. Мы важныя таксама ў сувязі з узроўнем фінансавых выдаткаў на армію. Па-другое, візыт у Польшчу для Дональда Трампа - гэта магчымасьць сустрэцца з шэрагам лідараў рэгіёну. Магчыма, што гэты аргумэнт таксама вырашыў пра тое, што у Польшчы Трамп сустрэнецца ня толькі з прадстаўнікамі польскіх уладаў, але таксама зь лідарамі іншых краінаў рэгіёну.
- сказаў міністар замежных спраў Польшчы Вітальд Вашчыкоўскі ў Трэцяй праграме Польскага радыё.
Нагадаем, Дональд Трамп наведае Польшчу непасрэдна перад самітам „Вялікай дваццаткі”, які 7-8 ліпеня адбудзецца ў Гамбургу. Амэрыканскі лідар прыбудзе ў Варшаву 5 ліпеня ўвечары. Афіцыйная частка візыту хутчэй за ўсё пачнецца 6 ліпеня.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт