Logo Polskiego Radia
Print

Як у Варшаве дзеляць даваенную маёмасьць

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 14.06.2017 18:26
Дэпутаты хочуць дапытаць мэра Варшавы Ганну Гранкевіч-Вальц па «дзікай рэпрыватызацыі»/
www.pixabay.com

Праз два тыдні камісія Сэйму па высьвятленьні рэпрыватызацыі нерухомасьці ў Варшаве дапытае мэра сталіцы Ганну Гранкевіч-Вальц (Hanna Gronkiewicz-Waltz). Яна аднак лічыць, што камісія зьяўляецца неканстытуцыйным ворганам і ня думае адказваць на пытаньні. Намесьнік міністра юстыцыі Патрык Які кажа, што камісія можа зьвярнуцца па дапамогу да пракуратуры, паведамляе Gazeta Polska Codziennie.

Камісія ў першую чаргу будзе расьсьледаваць рэпрыватызацыю камяніцы ў цэнтры Варшавы па вуліцы Твардай, 10. Раней там знаходзілася прэстыжная гімназія. Потым дом трапіў у рукі Мацея М., які гандляваў даўгамі. Сёньня ён у турме. Вяртаньне камяніцы спынілі, але чыноўнікі, адказныя за рэпрыватызацыю, не былі прыцягнуты да адказнасьці. Калі пачалася афёра мэр Гранкевіч-Вальц сказала, што чыноўнікі не маглі з гэтым нічога зрабіць. Даваенных спадкаемцаў не маглі знайсьці, і канчаткова нерухомасьць трапіла ў рукі Мацея М. Тым часам даваенны спадкаемца адшукаўся.

Камісія атрымала паўнамоцтвы паўторна разглядзець справу па рэпрыватызацыі дадзенай даваеннай нерухомасьці або даць згоду на выплату адпаведнай кампэнсацыі законнаму ўладальніку.

Gazeta Polska Codziennie/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт