Logo Polskiego Radia
Print

15 гадоў таму кананізавалі айца Піа

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 16.06.2017 13:24
  • 15 гадоў таму кананізавалі айца Піа.mp3
Манах, які пазьбягаў славы, цяпер зьяўляецца адным з найбольш папулярных сьвятых у сьвеце.
Труна сьвятога Айца Піа ў касьцёле ў Сан-Джавані-РатондаТруна сьвятога Айца Піа ў касьцёле ў Сан-Джавані-РатондаWikipedia/Quodvultdeus/domena publiczna

У сёньняшняй перадачы гаворка пойдзе пра незвычайнага сьвятога, які падчас жыцьця атрымаў стыгматы – знакі пяці ран Хрыста. 16 чэрвеня мінае 15 гадоў з дня кананізацыі айца Піа з П’етрэльчыны.
Айцец Піа – Фрэнчэска Фарджонэ – нарадзіўся ў Пʼетрэльчыне 25 мая 1887 года, у беднай і простай сямʼі. Ад нараджэньня быў слабым і хваравітым. На пятнаццатым годзе жыцьця прысьвяціў сябе служэньню Богу ў законе капуцынаў. Ён моцна хацеў стаць сьвятаром і браць прыклад са св. Францішка. У 1910 годзе прыняў сьвятарскія пасьвячэньні.
Айцец Піа шмат маліўся і адначасова перажываў таямнічыя пакуты ды цярпеньні. Лекары не маглі знайсьці прычыны захворваньня. У 1918 годзе падчас малітвы айцец Піа атрымаў стыгматы – знакі пяці ран Хрыста – на далонях, стопах і боку, якія зажылі незадоўга да сьмерці. Раны, асабліва на руках, моцна кроватачылі, што прычыняла айцу Піа моцныя пакуты – ён насіў спэцыяльныя павязкі. Стыгматы неаднаразова аглядаліся незалежнымі лекарамі, якія не знайшлі прычыны гэтых ран. Сьвяты Пасад спачатку паставіўся да стыгматаў айца Піа з вялікім недаверам, манах быў на працягу амаль дзесяці гадоў з 1923 па 1933 год фактычна цалкам ізаляваны ад зьнешняга сьвету ў сваёй кельлі, аднак, у рэшце рэшты, Ватыкан прызнаў іх звышнатуральнае паходжаньне.
Айцу Піа прыпісваецца зьдзяйсьненьне мноства цудоўных дзей і ўладаньне звышнатуральнымі здольнасьцямі. Некаторыя аўтары сьцьвярджаюць, што кроў, якая выплывала са стыгматаў, мела прыемны кветкавы пах. Акрамя стыгматаў, манах перажываў містычныя яўленьні і меў дар біялякацыі (мог знаходзіцца ў двух месцах адначасова і здольнасьць імгненна пераносіцца з месца на месца). Ён прадказваў будучыню. Сьвяты вылечваў хворых. Найбольш вядомы выпадак Джэмы Дзі Джоджы, дзяўчынкі, пра якую сьцьвярджаецца, што яна нарадзілася без зрэнак. Тым ня менш, яна пачала бачыць пасьля сустрэчы з айцом Піа. Піа з П’етрэльчыны таксама прыпісваюцца містычныя бітвы з сатаной, якія мелі месца па начах у яго манаскай кельлі.
Як законьнік айцец Піа адзначаўся вялікай адданасьцю, асаблівую ўвагу прысьвячаў місіі паяднаньня людзей з Богам у сакраманце споведзі. Стыгматы айца Піа і чуткі аб зьдзейсьненых ім цуды выклікалі велічэзны рост папулярнасьці манастыра Сан-Джавані-Ратонда і масавыя паломніцтва. Чаргу на споведзь да айца Піа складалі некалькі дзён. На споведзь да айца Піа ехалі людзі з розных куткоў сьвету. Многія вернікі перажывалі падчас сустрэчы зь ім духоўнае адраджэньне. Ён быў надзвычайным апосталам малітвы за грэшнікаў, ахвяроўваў за іх свае цярпеньні.
Амаль штодзённа пад вакном кватэры, дзе жыў айцец Піа ў Сан-Джавані-Ратонда, зьбіраўся натоўп людзей, якія чакалі, што манах зьвернецца да іх прынамсі з кароткім словам. Айцец Піа адказваў на іх спадзяваньні, даючы надзею і суцяшэньне.
Айцец Піа: Добры дзень усім! Няхай Анёл Панскі будзе з вамі. Сёньня сьвята любові, пашырце сэрцы і выклічце надзею. Старайцеся адказваць любоўю на любоў, паколькі за любоў плаціцца любоўю, і ніколі чалавек ня будзе ў стане адудзячыцца да канца за Божую любоў.
Айцец Піа асабліва клапаціўся пра хворых і церпячых. Па яго ініцыятыве ў палове 50-х гадоў ХХ стагодзьдзя ў Сан-Джавані-Ратонда быў пабудаваны сучасны шпіталь пад назвай Дом палёгкі ў цярпеньні. Сам айцец Піа называў стварэньне гэтай бальніцы самай вялікай справай свайго жыцьця. Цяпер гэта адна з найбольш прэстыжных мэдычных установаў у Італіі.
Айцец Піа памёр у Сан-Джаваньні-Ратонда 23 верасьня 1968 года. У гэты дзень споўнілася роўна 50 гадоў з дня атрыманьня стыгматаў, якія зажылі незадоўга да сьмерці. Айцец Піа быў кананізаваны 16 чэрвеня 2002 года сьвятым айцом Янам Паўлам ІІ.
Ва ўрачыстасьці кананізацыі айца Піа ў Рыме ўдзел прыняло каля 300 тысяч вернікаў. Падчас казаньня Ян Павал ІІ казаў пра пакорлівасьць, любоў і ахвярнасьць манаха. «Ярмо маё салодкае, а мой цяжар лёгкі», – гэтымі словамі Хрыста Папа Рымскі падвёў вынік жыцьця айца Піа.
Ян Павал ІІ: Айцец Піа быў шчодрым прыкладам Божай міласэрнасьці, аказваючы ўсім гасьціннасьць, зьяўляючыся духоўным правадніком, а асабліва спавядаючы.
Італьянскі капуцын, які пры жыцьці пазьбягаў славы, цяпер зьяўляецца адным з найбольш папулярных сьвятых ня толькі ў Італіі, але таксама ў сьвеце. Яго заступніцтва абралі сотні касьцёлаў у сьвеце. Санктуарый Маці Божай Ласкавай у Сан-Джавані-Ратонда, дзе пахаваны сьвяты айцец Піа, штогод наведвае каля 8 мільёнаў пілігрымаў.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт