Logo Polskiego Radia
Print

Украіна разьвітваецца з постсавецкай прасторай

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 19.06.2017 15:36
  • Украіна разьвітваецца.mp3
Пасьля доўгага чаканьня ўкраінцы цяпер могуць без віз езьдзіць у Эўропу.
Photo: AIR FORCE ONE/flickr.com/Commercial use allowed

Бязьвізавы рух з Эўрапейскім Зьвязам па сёньняшні дзень лічыцца вызначальнікам цывілізацыйнага павароту былых савецкіх рэспублік.

Першымі бязьвізавы рух з Заходняй Эўропай атрымалі балтыйскія краіны. Эстонія, Латвія ды Летува пасьля распаду СССР абралі курс на Захад. У выніку грамадзяне гэтых краін яшчэ ў 1990-ыя гады атрымалі права бязьвізавых паездак у ЭЗ.

Наступнай краінай, што дачакалася адмены віз у Эўропу стала Малдова. Гэта адбылося ажно ў 2014-м годзе. Праз два гады далучылася Грузія. Толькі сёлета бязьвізавыя прывілеі ахапілі яшчэ й Ўкраіну. Кіеву на гэтае рашэньне давялося чакаць доўгія 25 год.

На Захадзе баяліся, што адмена віз для ўкраінцаў будзе азначаць наплыў танных працаўнікоў на іх рынкі працы ды рост антыіміграцыйных настрояў, якія выкарыстаюць папулісты.

У самой Украіне адмену віз віталі нібы рашэньне пра прыём у Эўразьвяз. Украінцы спадзяюцца, што гэта канчатковы крок у бок Захаду і далей ад Усходу. Ці сапраўды адмененыя візы ўмацоўваюць гэты шлях? Дадзеную тэму камэнтуе палітоляг Павал Усаў.

слухайце гукавы файл

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт